[назад]

ЗАКОН

Рэспублікі Беларусь

Аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны

Закон Рэспублікі Беларусь “Аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны” рэгулюе адносіны з мэтай зберажэння, належнага ўтрымання, адпаведнага рацыянальнага выкарыстання, аднаўлення і памнажэння гісторыка-культурнай спадчыны.

Гісторыка-культурнай спадчына народа Беларусі, створаная ім пад час фарміравання і існавання як ва ўласных дзяржаўных структурах (у Полацкім і іншых старажытных княствах, Вялікім княстве Літоўскім, Рускім і Жамойцкім, БНР, БССР), так і ў складзе іншых дзяржаўных фарміраванняў (Рэчы Паспалітай, Расійскай імперыі, СССР), зяўляецца яго набыткам, неадемнай часткай дасягненняў сусветнай цывілізацыі, яе духоіныя, мастацкім і дакументальныя вартасці ствараюць неабходныя ўмовы духоўнага, інтэлектуальнага і эканамічнага развіцця грамадства.

Ідэнтыфікацыя, ахова, зберажэнне, папулярызацыя і перадача нашчадкам гісторыка-культурнай спадчыны зяўляецца святым абавязкам дзяржавы, справай гонару кожнага яе грамадзяніна.

 

Рэспубліка Беларусь лічыць прычыненне шкоды гісторыка-культурнай спадчыне злачынствам супраць агульначалавечых каштоўнасцей і грамадскага прагрэсу і бярэ на сябе абавязкі:

забараняць усякія дзеянні, якія могуць прычыніць шкоду каштоіным у гісторыка-культурных адносінах абектам, уключаючы выкарыстанне ў мэтах , якія могуць прывесці да іх разбурэння ці пашкоджання ў выпадку ўзброенага канфлікту;

паважаць гісторыка-культурную спадчыну кожнага з народаў свету;

не прымаць ніякіх наўмысных дзеянняў, якія маглі б прама ці ўскосна прычыніць шкоду каштоўным у гісторыка-культурных адносінах абектам, размешчаным на тэрыторыі іншых дзяржаў;

выкарыстоўваць гісторыка-культурныя каштоўнасці народа Беларусі і тыя абекты, якія могуць быць імі прызнаны, з навуковымі мэтамі для адукацыі і развіцця матэрыяльнай і духоўнай культуры і эстэтычнага выхавання насельніцтва.

Закон Рэспублікі Беларусь “Аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны” валодае выключнасцю ў тыс сэнсе, што ваўсіх выпадках, якія маюць дачыненне да гісторыка-культурнай спадчыны, сапраўднымі зяўляюцца патрабаванні дадзенага Закона.

Раздзел І. Вызначэнне гісторыка-культурнай спадчыны

Артыкул 1. Вызначэнне гісторыка-культурнай спадчыны

Гісторыка-культурнай спадчынай зяўляецца сукупнасць адметных вынікаў і сведчанняў гістарычнага і духоўнага развіцця народа Беларусі, увасобленых у гісторыка-культурных каштоўнасцях.

Артыкул 2. Гісторыка-культурныя каштоўнасці

Гісторыка-культурныя каштоўнасці - гэта найбольш адметныя матэрыяльныя абекты і нематэрыяльныя праяўленні чалавечай творчасці, якія маюць выдатныя духоўныя, эстэтычныя і дакументальныя вартасці і ўзяты пад ахову дзяржавы ў парадку, вызначаным дадзеным Законам.

Артыкул 3. Класіфікацыя каштоўнасцей

Каштоўнасці падзяляюцца на наступныя віды:

1) матэрыяльныя каштоўнасці, матэрыяльнае ўвасабленне якіх не складае іх сутнасці;

2) духоўныя каштоўнасці, магчымае матэрыяльнае ўвасабленне якіх не аказвае істотнага ўплыву на іх сутнасць.

Матэрыяльныя каштоўнасці падзяляюцца на наступныя падвіды:

1а) нерухомыя матэрыяльныя каштоўнасці, перамяшчэнне якіх у прасторы звязана з ажыццяўленнем шэрагу інжынерных мерапрыемстваў, і вядзе да частковай або поўнай страты імі адметных каштоўных вартасцей;

1б) рухомыя матэрыяльныя каштоўнасці, перамашчэнне якіх у прасторы не звязана са зменамі іх сутнасці і тэхнічнага стану.

Духоўныя каштоўнасці падзяляюцца на наступныя падвіды:

2а) фіксаваныя духоўныя каштоўнасці, сутнасць якіх можа быць поўнасцю зафіксавана і не залежыць ад далейшага лёсу іх стваральнікаў;

2б) увасобленыя духоўныя каштоўнасці, сутнасць або адметныя каштоўныя вартасці якіх поўнасцю ці часткова страчваюцца са знікненнем іх стваральнікаў, носьбітаў або зменаю сацыяльных умоў іх існавання.

 

Раздзел ІІ. Улік і ахова гісторыка-культурнай спадчыны

Артыкул 4. Улік гісторыка-культурнай спадчыны

Улік гісторыка-культурнай спадчыны - гэта сістэма мерапрыемстваў, накіраваных на:

1) вывучэнне гісторыка-культурнай спадчыны;

2) выяўленне найбольш адметных вынікаў і сведчанняў гістарычнага і духоўнага развіцця народа Беларусі і іх дакументальную навуковую фіксацыю;

3) навуковую і мастацкую ацэнку выяўленых і прапанаваных да надання статуса каштоўнасці матэрыяльных абектаў і нематэрыяльных праяўленняў чалавечай творчасці;

4) наданне статуса каштоўнасці найбольш адметным вынікам і сведчанням гістарычнага і духоўнага развіцця народа Беларусі;

5) складанне пераліку матэрыяльных абектаў і нематэрыяльных праяўленняў чалавечай творчасці, уласныя вартасці якіх недастатковыя для надання ім статуса каштоўнасці.

Артыкул 5. Ахова гісторыка-культурнай спадчыны

Ахова гісторыка-культурнай спадчыны - гэта сістэма арганізацыйных, прававых і эканамічных мер па зберажэнню каштоўнасцей ад:

1) знішчэння або пагрозы знішчэння;

2)знікнення або пагрозы знікнення;

3) прычынення або пагрозы прычынення шкоды;

4) пагаршэння або пагрозы пагаршэння тэхнічнага стану;

5) навукова неабгрунтаваных змен (уключаючы асяроддзе);

6) пагаршэнне ўмоў успрымання.

Артыкул 6. Дзяржаўная палітыка ў галіне ўліку і аховы гісторыка-культурнай спадчыны

Дзяржаўная палітыка ў галіне ўліку і аховы гісторыка-культурнай спадчыны вызначаецца ў Рэспубліцы Беларусь Нацыянальным сходам Рэспублікі Беларусь і ажыццяўляецца

Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь праз рэспубліканскі орган дзяржаўнага кіравання па ахове гісторыка-культурнай спадчыны і яго прадстаўнікоў у мясцовых выканаўчых і распарадчых органах.

Артыкул 7. Спецыялізаваны дзяржаўны орган аховы гісторыка-культурнай спадчыны

Спецыялізаваным дзяржаўным органам аховы гісторыка-культурнай спадчыны ў Рэспубліцы Беларусь зяўляецца Камітэт па ахове гісторыка-культурнай спадчыны пры Міністэрстве культуры Рэспублікі Беларусь.

У сваёй дзейнасці Камітэт па ахове гісторыка-культурнай спадчыны пры Міністэрстве культуры Рэспублікі Беларусь кіруецца палажэннем, якое зацвярджаецца Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь.

Рашэнні і ўказанні Камітэт па ахове гісторыка-культурнай спадчыны пры Міністэрстве культуры Рэспублікі Беларусь ў межах яго кампетэнцыі абавязковыя для выканання ўсімі юрыдычнымі і фізічнымі асобамі незалежна ад формы ўласнасці, ведамаснай падпарадкаванасці, дзяржаўнай прыналежнасці і грамадзянства.

Артыкул 8. Кампетэнцыя Камітэт па ахове гісторыка- культурнай спадчыны пры Міністэрстве культуры Рэспублікі Беларусь

У кампетэнцыю Камітэт па ахове гісторыка-культурнай спадчыны пры Міністэрстве культуры Рэспублікі Беларусь уваходзіць вырашэнне ісяго комплексу пытанняў, звязаных:

1) са зберажэннем каштоўнасцей, іх асяроддзя і ўмоў існавання;

2) з недапушчэннем страты адметных вартасцей каштоўнасцей, іх навукова неабгрунтаваных змен;

3) кантролем за практычным выкарыстаннем каштоўнасцей;

4) вывучэннем гісторыка-культурнай спадчыны, выяўленнем і ўлікам каштоўнасцей;

5) вяртаннем у Рэспубліку Беларусь каштоўнасцей Беларусі, якія апынуліся па-за яе межамі;

6) кантролем за безумоўным выкананнем патрабаванняў дадзенага Закона.

Артыкул 9. Кіраўніцтва Камітэта па ахове гісторыка- культурнай спадчыны пры Міністэрстве культуры Рэспублікі Беларусь

Камітэт па ахове гісторыка-культурнай спадчыны пры Міністэрстве культуры Рэспублікі Беларусь узначальвае старшыня, які вызначаецца на пасаду і вызваляецца ад пасады Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь па прадстаўленню Міністра культуры Рэспублікі Беларусь.

Артыкул 10. Абмежаванне камерцыйнай дзейнасці Камітэта па ахове гісторыка-культурнай спадчыны пры Міністэрстве культуры Рэспублікі Беларусь

Камітэту па ахове гісторыка-культурнай спадчыны пры Міністэрстве культуры Рэспублікі Беларусь забараняецца займацца камерцыйнай дзейнасцю

 

Артыкул 11. Навукова-метадычная палітыка ў галіне ўліку, аховы, зберажэння, аднаўлення, памнажэння і вяртання гісторыка-культурнай спадчыны

Выпрацоўку і ўдасканаленне навукова-метадычнай палітыкі ў галіне ўліку, аховы, зберажэння, аднаўлення, выкарыстання, памнажэння і вяртання гісторыка-культурнай

спадчыны ў Рэспубліку Беларусь ажыццяўляе Беларуская рэспубліканская Навукова-метадычная Рада па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны (далей Навукова-метадычная Рада) пры Камітэце.

Фарміраванне персанальнага складу Навукова-метадычна Рады праводзіцца на пазаштатнай аснове.

Статут і персанальны склад Навукова-метадычнай рады зацвярджаюцца Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь па прадстаўленню Міністра культуры.

Артыкул 12. Фінансавае забеспячэнне дзейнасці Камітэт па ахове гісторыка-культурнай спадчыны пры Міністэрстве культуры Рэспублікі Беларусь і Навукова-метадычнай Рады

Дзейнасць Камітэт па ахове гісторыка-культурнай спадчыны пры Міністэрстве культуры Рэспублікі Беларусь і Навукова-метадычнай Рады ажыццяўляецца за кошт сродкаў ддзяржаўнага бюджэту і іншых крыніц фінансавання.

Артыкул 13. Вылучэнне матэрыяльных абектаў і нематэрыяльных праяўленняў чалавечай творчасці для надання ім статуса гісторыка-культурнай каштоўнасці

Матэрыяльныя абекты і нематэрыяльныя праяўленні

чалавечай творчасці могуць вылучацца для надання ім статуса гістоырка-культурнай каштоўнасці:

1) з наяўных вядомых прадметаў, ектаў, нематэрыяльных праяўленняў чалавечай творчасці, якія існуюць рэальна, бытуюць у чалавечай дзейнасці або прадстаўлены ў эталонах і іншых формах выяўлення вартасцей каштоўнасці (незалежна ад месца іх знаходжання);

2) з нанава выяўленых абектаў ці прадметаў, бытаванне якіх у чалавечай дзейнасці было да моманту выяўлення на пэўны час перапынена і якія на момант выяўлення не маюць уласніка.

3) з матэрыяльных прадметаў, абектаў або нематэрыяльных праяўленняў чалавечай творчасці, аб наяўнасці якіх сведчыць навукова правераная інфармацыя пры адсутнасці бясспрэчных, дакументальна даведзеных звестак аб знішчэнні ці страце іх або іх эталонаў.

Артыкул 14. Прапанова па наданню статуса гісторыка-культурнай каштоўнасці

Прапанова па наданню статуса гісторыка-культурнай каштоўнасці найбольш адметнаму выніку ці сведчанню гістарычнага і духоўнага развіцця народа Беларусі (з абавязковым абгрунтаваннем) можа быць унесена ў Камітэт па ахове гістоырка-культурнай спадчыны пры Міністэрстве культуры Рэспублікі Беларусь любой юрыдычнай ці фізічнай асобай пры выяўленні ёю выдатных вартасцей рэкамендуемага матэрыяльнага абекта або нематэрыяльнага праяўлення чалавечай творчасці.

Артыкул 15. Выпадковае выяўленне скрытых абектаў, надзеленых вартасцямі каштоўнасцей

Юрыдычная ці фізічная асоба, якая выпадкова выявіла рухомы прадмет ці групу прадметаў (скарб) або іншую рухомую знаходку, прадугледжаныя пунктам 2 артыкула 13 дадзенага Закона, што могуць ўяўляць гісторыка-культурную каштоўнасць, абавязкова прыняць меры па яе зберажэнню і ў тэрмін да пяці дзён паведаміць аб факце знаходкі ў мясцовы выканаўчы камітэт, або ў мясцовы аддзел унутраных спраў, або ў Камітэт па ахове гісторыка-культурнай спадчыны пры Міністэрстве культуры Рэспублікі Беларусь.

Кіраўнік мясцовага выканаўчага камітэту або мясцовы аддзел унутраных спраў, які атрымаў такое паведамленне, абавязаны ў тэрмін да трох дзён прыняць знаходку пад распіску ад асобы, якая яе выявіла, і паведаміць аб гэтым у Камітэт па ахове гісторыка-культурнай спадчыны пры Міністэрстве культуры Рэспублікі Беларусь.

Кіраўнік або адказны прадстаўнік Камітэт па ахове гісторыка-культурнай спадчыны пры Міністэрстве культуры Рэспублікі Беларусь, які атрымаў такое паведамленне мясцовага выканаўчага камітэта або мясцовага аддзела ўнутраных спраў, абавязаны ў тэрмін да пяці дзён прыняць знаходку пад распіску або (у выпадку відавочнай неабгрунтаванасці меркаванняў аб яе каштоўнасці) скласці акт аб адсутнасці ў знаходцы адметных духоўных, мастацкіх і дакументальных вартасцей.

Юрыдычная ці фізічная асоба, якая выпадкова выявіла ўтоены нерухомы абект (архітэктурныя дэталі, элементы дэкору, вырабы мастацкага аздаблення, рэшткі роспісаў, збудаванняў і інш.), прадугледжаны пунктам 2 артыкула 13 дадзенага Закона, што можа ўяўляць гісторыка-культурную каштоўнасць ці наяўнасць археалагічных прадметаў у глебе пры вытворчасці земляных работ, абавязкова адразу ж прыпыніць работы або іншую дзейнасць, якая прывяла да выяўлення, прыняць меры па зберажэнню выяўленых фрагментаў і неадкладна паведаміць аб знаходцы ў Камітэт па ахове гісторыка-культурнай спадчыны пры Міністэрстве культуры Рэспублікі Беларусь (непасрэдна або праз мясцовы выканаўчы камітэт).

Адказны прадстаўнік Камітэт па ахове гісторыка-культурнай спадчыны пры Міністэрстве культуры Рэспублікі Беларусь, які атрымаў такое паведамленне, абавязаны неадкладна (у тэрмін не больш чым 24 гадзўны) арганізаваць

выезд упаўнаважаных асоб на месца выяўлення знаходкі, якія павінны сваім прадпісаннем вызначыць меры па далейшаму рэжыму яе ўтрымання з указаннем прыблізнага тэрміну яго дзеяння або (пры відавочнай неабгрунтаванасці меркавання аб каштоўнасці знаходкі) скласці акт аб адсутнасці ў яе адметных духоўных, эстэтычных ці дакументальных вартасцей. Вызначаны ўпаўнаважанымі асобамі тэрмін дзеяння ўстаноўленага імі рэжыму можа быці скарочаны або прадоўжаны рашэннем кіраўніцтва Камітэт па ахове гісторыка-культурнай спадчыны пры Міністэрстве культуры Рэспублікі Беларусь.

Прыпыненыя ў сувязі з выяўленнем знаходкі работы могуць быць адноўлены толькі з пісьмовага дазволу адказнага прадстаўніка Камітэт па ахове гісторыка-культурнай спадчыны пры Міністэрстве культуры Рэспублікі Беларусь.

За вымушаны прастой, выкліканы выяўленнем знаходкі, юрыдычнай ці фізічнай асобе выплачваецца кампенсацыя ў парадку і памерах, устаноўленых рашэннем Савета Міністраў Беларусі.

У выпадках, прадугледжаных у дадзеным артыкуле першапачатковае вызначэнне наяўнасці ў нанава выяўленых рухомых прадметах або нерухомых абектах вартасцей гісторыка-культурных каштоўнасцей можа зрабіць сама асоба, якая выявіла знаходку, або іншыя асобы, якія выпадкова зявіліся сведкамі выяўлення. Калі сведкай зяўляецца асоба з профільнай адукацыяй (дазваляючай кваліфікавана ацаніць знаходку), яе патрабаванні аб прыпыненні работ, забеспячэнні захаванасці знаходкі і паведамленні аб ёй згодна з патрабаваннямі Закона зяўляюцца абавязковымі. Абавязкова таксама выкананне патрабаванняў, выкладзеных у дадзеным артыкуле ў адносінах да ўсіх без выключэння скарбаў і патаемных сховішчаў.

Адказнасць за зберажэнне знаходкі з моманту яе выяўлення да перадачы мясцоваму выканаўчаму камітэту або да зяўлення на месца прадстаўніка Камітэт па ахове гісторыка-культурнай спадчыны пры Міністэрстве культуры Рэспублікі Беларусь ускладаецца на асобу, якая выявіла знаходку або заявіла аб ёй.

Адказнасць за зберажэнне знаходкі ў далейшым (да вызначэння яе пастаяннага ўласніка ці карыстальніка) ускладаецца на той мясцовы выканаўчы камітэт або мясцовы аддзел унутраных спраў, што прыняў яе пад распіску, або вызначаецца прадпісаннем Камітэт па ахове гісторыка-культурнай спадчыны пры Міністэрстве культуры Рэспублікі Беларусь.

Усе прынятыя пад распіску ў парадку, прадугледжаным дадзеным артыкулам, прадметы або абекты, якім Камітэт па ахове гісторыка-культурнай спадчыны пры Міністэрстве культуры Рэспублікі Беларусь вызначаны часовы рэжым захавання, у абавязковым парадку прадстаўляюцца на рязгляд Навукова-метадычнай Рады на прадмет надання ім статуса каштоўнасці. У гэтым выпадку аўтарам прапановы па наданню прадмету ці абекту статуса каштоўнасці лічыцца асоба, якая выявіла знаходку або заявіла аб ёй. Пры гэтым ад названай асобы не патрабуецца абгрунтаванне прапановы па наданню знаходцы статуса каштоўнасці.

Артыкул 16. Прафесіянальнае выяўленне матэрыяльных абектаў або нематэрыяльных праяўленняў чалавечай творчасці, надзеленых вартасцямі каштоўнасці

Усе каштоўныя ў гісторыка-культурных адносінах матэрыяльных абекты, прадметы і нематэрыяльныя праяўленні чалавечай творчасці, якія выяўляюцца або ўводзяцца ў навуковы ўжытак пад час прафесіянальнай навукова-даследчай дзейнасці (археалагічнага вывучэння культурнага слою, натурных даследаванняў гістарычных абектаў і прадметаў, экспедыцыйнай дзейнасці, вывучэння фондаў музеяў, бібліятэк, архіваў і інш.), у абавязковым парадку павінны быць навукова

зафіксаваны з прадстаўленнем экземпляра фіксацыйных матэрыялаў у Банк звестак аб гісторыка-культурнай спадчыне Рэспублікі Беларусь* у адпаведнасці з артыкулам 25 дадзенага Закона. Складальнікі фіксацыйных матэрыялаў маюць на іх аўтарскае права.

Адказнасць за фіксацыю, а таксама за зберажэнне зафіксаваных знаходак, што выяўляюцца падчас навукова-даследчай дзейнасці (да іх перадачы пастаяннаму ўласніку ці карыстальніку) ускладаецца на асобу, якая выявіла знаходку, а ў выпадку, калі апошняя выяўлена ў выніку работы даследчага калектыву, - на яго кіраўніка (кіраўніка экспедыцыі).

Прадметы, якія маюць прыметы адпаведнасці крытэрыям, вызначаным у артыкуле 19 дадзенага Закона, выяўленыя пры спробе вывазу з Рэспублікі Беларусь пры адсутнасці атрыманага ва ўстаноўленым парадку дазволу на іх вываз, могуць быць затрыманы ў адпаведнасці з мытным заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

Рухомыя абекты, што могуць уяўляць гісторыка-культурную каштоўнасць, затрыманыя мытнымі ці іншымі праваахоўнымі органамі Рэспублікі Беларусь, вынятыя і канфіскаваныя па справах аб адміністрацыйных правапарушэннях або крымінальных справах, перадаюцца ў адпаведнасці з канчатковым рашэннем па справе ўласніку або ў адзін з дзяржаўных музееў рэспубліканскага або абласнога падпарадкавання ў адпаведнасці з яго профілем або тэрытырыяльным размяшчэннем. Навуковая апрацоўка перададзеных такім чынам прадметаў ці абектаў і прадстаўленне экземпляра фіксацыйных матэрыялаў у Банк звестак ажыццяўляюцца музейнай установай, якой быў перададзены адпаведны прадмет ці абект.

Прадстаўленне найбольш адметных з выяўленых пад час прафесіянальнай навукова-даследчай дзейнасці каштоўных у гісторыка-культурных адносінах прадметаў ці абектаў або нематэрыяльных праяўленняў чалавечай творчасці на разгляд Камітэта па ахове гістоырка-культурнай спадчыны пры Міністэрстве культуры Рэспублікі Беларусь для надання ім статусу каштоўнасці ажыццяўляецца ў парадку, прадугледжаным артыкулам 14 дадзенага Закона.

Артыкул 17. Узнагароджанне за выяўленне каштоўных у гісторыка-культурных адносінах матэрыяльных абектаў або нематэрыяльных праяўленняў чалавечай творчасці

У выпадку надання статуса каштоўнасці матэрыяльнаму абекту або нематэрыяльнаму праяўленню чалавечай творчасці юрыдычнай ці фізічнай асобе, што ўнесла прапанову аб наданні гэтага статусу, можа быць выплачана ўзнагароджанне. Неабходнасць выплаты і памер узнагароджання вызначаюцца Навукова-метадычнай радай і канчаткова ўстанаўліваецца

Камітэтам па ахове гісторыка-культурнай спадчыны пры Міністэрстве культуры Рэспублікі Беларусь.

У выпадку, калі ўзнагарода выплачваецца за наданне статуса каштоўнасці нанава выяўленаму ўтоенаму раней прадмету (групе прадметаў), што дадаткова ўтрымлівае банкаўскія актывы, выплата ўзнагароды за наданне статуса каштоўнасці цягне за сабой змяненняў у парадку выплат, прадугледжаных заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

Калі выпадкова выяўленая рухомая знаходка, прадугледжаная пунктам 2 артыкула 13 дадзенага Закона ў адпаведнасці з артыкулам 81 дадзенага Закона, перадаецца уласніку той каштоўнасці, у складзе якой (на тэрыторыі якой) яна выяўлена, апошні павінен ва ўстаноўленым парадку выплаціць асобе, якая выявіла знаходку, узнагароджанне ў памеры не менш 25 працэнтаў яе кошту, вызначанага музейнай экспертнай камісіяй.

Калі выпадкова выяўленая рухомая знаходка, прадугледжаная пунктам 2 артыкула 13 дадзенага Закона ў адпаведнасці з артыкулам 81 дадзенага Закона, паступае Дзяржаўных музей Рэспублікі Беларусь, апошні павінен ва ўстаноўленым парадку выплаціць асобе, што яе выявіла, узнагароджанне ў памеры 25 працэнтаў яе кошту, вызначанага музейнай экспертнай камісіяй.

Артыкул 18. Разгляд прапаноў аб наданні статуса каштоўнасці матэрыяльным абектам і нематэрыяльным праяўленням чалавечай творчасці

Камітэт па ахове гісторыка-культурнай спадчыны пры Міністэрстве культуры Рэспублікі Беларусь, атрымаўшы прапанову аб наданні статуса каштоўнасці матэрыяльнаму абекту або нематэрыяльнаму праяўленню чалавечай вторчасці, неадкладна афіцыйна даводзіць інфармацыю аб гэтым да ўладальніка ці карыстальніка каштоўнасці, а таксама да мясцовага выканаўчага камітэта і арганізуе кваліфікаваны разгляд кожнай паступіўшай прапановы на паседжанні Навукова-метадычнай рады.

З моманту давядзення Камітэтам па ахове гісторыка-культурнай спадчыны пры Міністэрстве культуры Рэспублікі Беларусь інфармацыі аб паступіўшай прапанове па наданню статуса каштоўнасці матэрыяльнаму абекту або нематэрыяльнаму праяўленню чалавечай творчасці дзеянні, што прыводзяць да знішчэння (пагрозы знішчэння), знікнення (пагрозы знікнення), навукова неабгрунтаваных змен апошніх, забараняюцца да канчатковага (станоўчага або адмоўнага) вырашэння пытання аб уключэнні абекта ці праяўлення ў Дзяржаўны спіс гісторыка-кулоьтурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь у адпаведнасці з артыкулам 20 дадзенага Закона.

Па выніках разгляду Навукова-метадычнай радай кожнай з паступіўшых прапаноў аб наданні статусу каштоўнасці, а таксаму прадстаўленых на разгляд абектаў і прадметаў, прадугледжаных пунктам 2 артыкула 13 дадзенага Закона, прымаецца адпаведнае рашэнне.

Артыкул 19. Крытэрыі адбору каштоўнасцей

Навукова-метадычная рада пры разглядзе прадстаўленых прапаноў кіруецца тым, што ў Рэспубліцы Беларусь каштоўнасці павінны мець свае мастацкія, духоўныя або дакументальныя вартасці і адпавядаць хаця б аднаму з пералічаных крытэрыяў:

1) зяўляецца:

адным з фактараў фарміравання нацыянальнага менталітэту;

рэдкім або каштоўным сведчаннем іставання знікшай цывілізацыі;

створаным або істотна пераасэнсаваным і перайначаным народам Беларусі эпічным творам;

створаным на тэрыторыі Беларусі або пад уплывам беларускай гісторыі, рэчаіснасці, менталітэту, асяроддзя і г.д.

адметным аўтарскім творам мастацтва;

адметнай, характэрнай для Беларусі або аднаго з яе рэгіёнаў традыцыяй ці народным промыслам;

сімвалам або іншым выражэннем ці абазначэннем зяў, падзей або паняццяў, звязаных з гісторыяй Беларусі, яе асобныў рэгіёнаў, радаводаў або этнічных груп;

дакументальнай фіксацыяй адметных для свету і Беларусі падзей або працэсаў;

адметным мастацкім творам, шэдэўрам творчага генія;

выдатным мастацкім творам або арыгінальным вынікам вторчага або навукова-тэхнічнага эксперыменту;

рэдкім на тэрыторыі Беларусі або выдатным прыкладам дасягненняў гісторыка-культурнай дзейнасці іншага народа;

вынікам або сведчаннем недаследаваных працэсаў;

матэрыяльным абектам або нематэрыяльнай зявай, характэрнай толькі для культуры народа Беларусі;

пахаваннем славутага чалавека, брацкай м агілай воінаў і ахвяр ваенных падзей, узброеных канфліктаў і масавых рэпрэсій;

традыцыйнай тапанімічнай назвай;

рэдкім або выдатным ўзорам:

а) створанага чалавекам асяроддзя жыццядзейнасці;

б) пабудовы або іншага стварэння канкрэтнага гістарычнага перыяду, рэгіёну або тыпалагічнай прыналежнасці;

в) вырашэння вытворчых, гаспадарчых, фартыфікацыйных, арганізацыйных і іншых практычных пытанняў;

г) выкарыстання ў жыццядзейнасці чалавека прыродных фактараў і асаблівасцей;

д) прадметаў быту або іншага прызначэння пэўнага гістарычнага перыяду або рэгіёну;

е) пэўнага стылістычнага напрамку або рэгіянальнай ці этнічнай асаблівасці ў любым відзе мастацтва;

ж) твора любога віду народнага мастацтва пэўнага гістарычнага перыяду, рэгіёну або этнічнай групы;

2) быць непасрэдна звязанымі з:

падзеямі або ідэямі і перакананнямі, якія аказалі значны ўплыў на ход гістарычнага развіцця сусвету і шматнацыянальнага народа Беларусі;

жыццём і дзейнасцю выдатных асоб свету і Беларусі:

3) лічацца:

са звязанай з народнымі паданнямі, легендамі, іншымі эпічнымі творамі, народнымі абрадамі;

з матэрыяльным абектам, надзеленым выдатнымі звышнатуральнымі ўласцівасцямі;

4) аказваць значны ўплыў на развіццё мастацтва, духоўнасці грамадства, светапогляду людзей у пэўны перыяд часу або на тэрыторыі аднаго з рэгіёнаў Беларусі;

5) утрымліваць недаследаваны або не поўнасцю даследаваны археалагічны культурны слой.

Матэрыяльнымі гісторыка-культурнымі каштоўнасцямі могуць зяўляцца толькі аўтэнтычныя або рэстаўрыраваныя паводле навукова абгрунтаванай праектнай праектнай дакументацыі абекты. Выключэнне з гэтага правіла можа дапускацца толькі ў адносінах да нерухомых абектаў, якія поўнасцю ці амаль поўнасцю адноўлены паводле дакладных гістарычных даных на ранейшым месцы.

Атрыкул 20. Наданне статуса гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь

Статус гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь надаецца Камітэтам па ахове гісторыка-культурнай спадчыны пры Міністэрстве культуры Рэспублікі Беларусь найбольш адметным вынікам і сведчанным гістарычнага і духоўнага развіцця народа Беларусі.

Наданне гэтага статуса зяўляецца магчымым і абавязковым пры наступных дзвюх умовах:

1) станоўчым заключэнні па дадзенаму аб екту або праяўленню Навукова-метадычнай рады;

2) адсутнасці бясспрэчных дакументальна даведзеных звестак аб страце, знішчэнні або знікненні разглядаемага абекта ці праяўлення.

Пры адпаведнасці гэтым умовам статус каштоўнасці можа быць нададзены найбольш адметным вынікам і сведчанням гістарычнага і духоўнага развіцця народа Беларусі, якія афіцыйна лічацца гісторыка-культурнымі каштоўнасцямі ў іншых краінах.

Актам прызнання матэрыяльнага або нематэрыяльнага праяўлення чалавечай творчасці каштоўнасцю зяўляецца яго ўключэнне ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.

Артыкул 21. Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь

Матэрыяльныя абекты і нематэрыяльныя праяўленні чалавечай тыорчасці, якім у адпаведнасці з гэтым Законам нададзены статус каштоўнасці, уносяцца ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.

Названы спіс змяшчае наступныя раздзелы:

1) наяўныя ў межах Рэспублікі Беларусь гістоырка-культурныя каштоўнасці. У гэты раздзел уносяцца ўсе матэрыяльныя каштоўнасці, якія знаходзяцца ў межах рэспублікі (незалежна ад іх паходжання), усе фіксаваныя духоўныя каштоўнасці і ўсе ўвасабленні ў носьбітах духоўныя каштоўнасці;

2) гісторыка-культурныя каштоўнасці народа Беларусі, якія легальна знаходзяцца па-за межамі Рэспублікі Беларусь. У гэты раздзел уносяцца ўсе матэрыяльныя каштоўнасці, якія пры бясспрэчным, дакументальна даведзеным беларускім паходжанні апынуліся па-за межамі Рэспублікі Беларусь у парадку, які адпавядае нормам міжнароднага права, а таксама тыя духоўныя каштоўнасці, носьбіты якіх пры бясспрэчным (у тым ліку прызнаным імі самімі) беларускім паходжанні (нацыянальнасці) не маюць грамадзянства Рэспублікі Беларусь;

3) гісторыка-культурныя каштоўнасці народа Беларусі, якія незаконна знаходзяцца па-за межамі Рэспублікі Беларусь. У гэты раздзел уносяцца ўсе матэрыяльныя каштоўнасці, якія пры бясспрэчным дакументальна даведзеным беларускім паходжанні апынуліся па-за межамі Рэспублікі Беларусь у парадку, які не адпавядае нормам міжнароднага права;

4) гісторыка-культурныя каштоўнасці народа Беларусі, якія зніклі пры невысветленных акалічнасцях. У гэты раздзел уносяцца ўсе матэрыяльныя каштоўнасці народа Беларусі, якія зніклі пры невысветленых акалічнасцях (пры бясспрэчным дакументальна даведзеным факце іх існавання да знікнення) пры ўмове, што бясспрэчных дакументальна абгрунтаваных даных аб іх знішчэнні няма;

5) гісторыка-культурныя каштоўнасці, якія знаходзяцца пад пагрозай знікнення або знішчэння. У гэты раздзел уносяцца

тыя з пералічаных у першых чатырох раздзелах Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь матэрыяльныя абекты і нематэрыяльныя праяўленні чалавечай творчасці, якія знаходзяцца пад пагрозай знішчэння (знікнення) або страты сваіх адметных духоўных, дакументальных ці мастацкіх вартасцей з указаннем прычын, якія выклікаюць гэту пагрозу, і мер, неабходных для выратавання кожнай каштоўнасці.

Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь пераглядаецца цалкам або па раздзелах па меры неабходнасці, але не радзей аднаго разу ў два гады, і публікуецца пасля кожнага перагляду.

Артыкул 22. Комплексныя каштоўнасці

Статус каштоўнасці можа надавацца комплексу (калекцыі) матэрыяльных абектаў, якія размешчаны побач або сабраны разам па пэўных прыкметах (пры гэтым у склад комплексу асобным кампанентам можа ўключацца асяроддзе), а таксама серыі абектаў, якія знаходзяцца ў розных месцах, але абяднаныя агульнымі рысамі, якія складаюць аснову іх духоўных, эстэтычных і дакументальных вартасцей. Статус каштоўнасці таксама можа надавацца комплекснай зяве духоўнай культуры.

У Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасццей Рэспублікі Беларусь уносіцца не толькі сама комплексная каштоўнасць, але і кожны з тых яе кампанентаў, які па сваіх якасцях можа лічыцца асобнай каштоўнасцю.

Артыкул 23. Эталон фіксаванай духоўнай каштоўнасці

Найбольш дакладная і якасная фіксацыя духоўнай каштоўнасці падвіду “2а” (артыкул 3 дадзенага Закона) любымі магчымымі графічнымі і тэхнічнымі сродкамі прымаецца Навукова-метадычнай Радай як эталон духоўнай фіксаванай каштоўнасці.

У выпадку выяўлення больш дакладнай і якаснай фіксацыі такой каштоўнасці Навукова-метадычная Рада мае права зняць статус эталона з раней прынятай фіксацыі і прыняць за эталон нанава выяўленую фіксацыю.

Эталоны духоўных каштоўнасцей падлягаюць ахове як і матэрыяльныя каштоўнасці.

Месцазнаходжанне і ўладальнік эталона ўказваюцца ва ўліковых дакументах пра каштоўнасць.

Артыкул 24. Уліковыя дакументы

На ўсе выяўленыя адметныя вынікі і сведчанні гістарычнага развіцця народа Беларусі складаюцца ўліковыя дакументы.

Формы ўліковых дакументаў для кожнага з відаў і падвідаў каштоўнасцей, парадак іх запаўнення і захавання вызначаюцца і зацвярджаюцца Камітэтам па ахове гісторыка-культурнай спадчыны пры Міністэрстве культуры Рэспублікі Беларусь. Уліковыя дакументы падлягаюць дапаўненню пры атрыманні новых звестак аб каштоўнасці.

Складанне ўліковых дакументаў (без дапаўненняў) ажыццяўляюцца за кошт сродкаў уласнікаў каштоўнасці.

Артыкул 25. Банк звестак аб гісторыка-культурнай спадчыне Рэспублікі Беларусь

Для захавання і сістэматызацыі ўліковых дакументаў па каштоўнасцях, звестак аб адметных выніках і сведчаннях гістарычнага развіцця народа Беларусі, страчаных матэрыяльных абектах і нематэрыяльных праяўленнях чалавечай творчасці, якія маглі б атрымаць статус гісторыка-культурных каштоўнасцей у Рэспубліцы Беларусь, ствараецца Банк звестак.

Банк звестак зяўляецца дзяржаўнай установай з правамі юрыдычнай асобы.

Банк звестак праводзіць таксама работу па збору, сістэматызацыі і захаванню ўсіх навукова-даследчых, выдавецкіх і пабочных матэрыялаў, звязаных з каштоўнасцямі.

Для гэтага:

1) уладальнікі і карыстальнікі каштоўнасцей павінны ў абавязковым парадку бясплатна перадаваць у Банк звестак па аднаму экземпляру падрыхтаванай па іх заказу навукова-даследчай і праектна-каштарыснай дакументацыі на ўсе віды работ па каштоўнасцях і ў зонах іх аховы;

2) рэспубліканскія выдавецкія арганізацыі павінны бясплатна перадаваць у банк звестак абавязковы экземпляр усіх выданняў, у якіх х разглядаюцца пытанні гісторыка-культурнай спадчыны.

У банку звестак могуць захоўвацца эталоны духоўных фіксаваных каштоўнасцей.

Дзейнасць банка звестак ажыццяўляецца за кошт сродкаў дзяржаўнага бюджэту і іншых крыніц фінансавання.

Банк звестак бясплатна прадстаўляе магчымасць азнаёміцца з сабранай у ім інфармацыяй толькі дзяржаўным органам аховы гісторыка-культурнай спадчыны, мясцовым архітэктурным службам і тым юрыдычным і фізічным асобам,

якія прадстаўляюць яму інфармацыю аб усіх выяўленых імі новых звестках і падрыхтаваных матэрыялах аб гісторыка-культурнай спадчыне Беларусі.

Артыкул 26. Пазбаўленне статуса гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь

Матэрыяльныя абекты і нематэрыяльныя праяўленні чалавечай творчасці могуць быць пазбаўлены статуса гісторыка-культурнай каштоўнасці і выключаны з Дзяржаўнага спісу гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь па рашэнню Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь выпадку знішчэння або знікнення ў выніку стыхійнага ўздзеяння прыродных фактараў або іншых непрадугледжаных сітуацый і немагчымасці (па вызначэнню Навукова-метадычнай рады) навукова абгрунтаванага аднаўлення.

Археалагічныя абекты могуць быць пазбаўлены статуса гісторыка-культурнай каштоўнасці і пасля поўнага навуковага даследавання, неабходнасць якога абумоўлена вырашэннем выключаных (па вызначэнню Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь) народна-гаспадарчых задач.

РАЗДЗЕЛ Ш. ЗБЕРАЖЭННЕ І АДНАЎЛЕННЕ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНЫХ КАШТОЎНАСЦЕЙ

Артыкул 27. Прынцыпы зберажэння гісторыка- культурных каштоўнасцей

Зберажэнне гісторыка-культурных каштоўнасцей - гэта недапушчэнне страты матэрыяльнымі абектамі і нематэрыяльнымі праяўленнямі чалавечай творчасці сваіх адметных духоўных, эстэтычных і дакументальных вартасцей, якія абумовілі наданне ім статуса каштоўнасцей.

Характар дзейнасці па зберажэнню каштоўнасцей залежаць ад іх уласцівасцей.

Артыкул 28. Непасрэднае забеспячэнне захаванасці матэрыяльных нерухомых каштоўнасцей

У мэтах непасрэднага забеспячэння захаванасці забараняецца знос, перамяшчэнне, затапленне, стварэнне пагрозы існаванню, навукова неабгрунтаваныя змены або пагаршэнне (пагроза пагаршэння) тэхнічнага стану матэрыяльных нерухомых каштоўнасцей.

Пералічаныя дзеянні (за выключэннем зносу) могуць быць дапушчаны толькі па рашэнню Урада Рэспублікі Беларусь, калі іх неабходнасць выклікана правядзеннем навукова абгрунтаваных зацверджаных ва ўстаноўленым парадку мерапрыемстваў па ліквідацыі вынікаў стыхійных бедстваў, катастроф, ваенных дзеянняў.

Забараняецца таксама выдача ў карыстанне наведвальнікамі бібліятэк і архіваў (не зважаючы на іх форму ўласнасці і падначаленасць) арыгіналаў матэрыяльных рухомых або эталонаў духоўных фіксаваных каштоўнасцей, унікальнасць або дрэнны тэхнічны стан якіх ствараюць пагрозу іх зберажэнню пры неасцярожным абыходжанні з імі. Аднясенне каштоўнасцей да групы, на якую распаўсюджваюцца такія абмежаванні, праводзіцца Камітэт па ахове гісторыка-культурнай спадчыны пры Міністэрстве культуры Рэспублікі Беларусьм па прадстаўленню Навукова-метадычнай рады праз асобыя пазначэнні ў Дзяржаўным спісе гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь і афіцыйнае паведамленне кіраўніцтва бібліятэк і архіваў.

Артыкул 29. Ахова асяроддзя матэрыяльных нерухомых каштоўнасцей

У мэтах забеспячэння аховы асяроддзя матэрыяльных нерухомых каштоўнасцей вакол іх устанаўліваюцца наступныя зоны:

1) ахоўная;

2) рэгулюемай забудовы;

3) аховы прыроднага наваколля;

4) аховы культурнага слоя.

Рэжымамі ўтрымання гэтых зон прадугледжваюцца пэўныя абмежаванні або поўная забарона дзейнасці, якая шкодзіць зберажэнню і ўмовам існавання каштоўнасцей.

Зацверджаныя ў складзе праектаў зон аховы і рэжымы іх утрымання абавязковыя для выканання ўсімі юрыдычнымі і фізічнымі асобамі без выключэння.

Артыкул 30. Праекты зон аховы

Праекты зон аховы, уключаючы рэжымы іх выкарыстання, распрацоўваюцца ў індывідуальным парадку для кожнай матэрыяльнай нерухомай каштоўнасці і зацвярджаюцца Камітэт па ахове гісторыка-культурнай спадчыны пры Міністэрстве культуры Рэспублікі Беларусьм.

Забараняецца распрацоўка праектаў раённай планіроўкі, развіцця і рэканструкцыі гарадоў і іншых населеных пунктаў, мапы (карты) землекарыстання без нанясення прынятых або распрацоўкі неабходных зон аховы матэрыяльных нерухомых каштоўнасцей.

Артыкул 31. Ахоўныя дошкі

На кожнай матэрыяльнай нерухомай каштоўнасці, якая ўнесена ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь, усталёўваецца ахоўная дошка адзінай формы. Ахоўная дошка змяшчае папярэджанне аб адказнасці за прычыненне каштоўнасці шкоды. Ахоўная дошка ўсталёўваецца і захоўваецца за кошт сродкаў юрыдычных і фізічных асоб, ва ўласнасці ці ў карыстанні якіх знаходзяцца адпаведныя каштоўнасці. Форма ахоўнай дошкі зацвярджаецца Камітэт па ахове гісторыка-культурнай спадчыны пры Міністэрстве культуры Рэспублікі Беларусь.

Артыкул 32. Забарона дзейнасці, якая стварае пагрозу пагаршэння стану або знікнення нерухомых матэрыяльных каштоўнасцей

Калі дзейнасць юрыдычных і фізічных асоб стварае пагрозу пагаршэння стану або знікнення матэрыяльных нерухомых каштоўнасцей. Камітэт па ахове гісторыка-культурнай спадчыны пры Міністэрстве культуры Рэспублікі Беларусь абавязаны не пазней як на трэці дзень з моманту выяўлення пагрозы выдаць прадпісанне аб неабходнасці змен у названай дзейнасці або поўнай яе забароне.

Патрабванні прадпісанняў аб неабходных зменах або забароне небяспечнай дзейнасці могуць быць адменены ў пісьмовым парадку Камітэт па ахове гісторыка-культурнай спадчыны пры Міністэрстве культуры Рэспублікі Беларусь.

Артыкул 33. Абмежаванне або поўная забарона руху транспартных сродкаў на дарогах, якія прылягаюць да нерухомых матэрыяльных каштоўнасцей або зон іх аховы

Калі рух транспартных сродкаў і іншых самаходных машын і механізмаў на дарогах, якія прылягаюць да нерухомых матэрыяльных каштоўнасцей ці прылягаюць праз зон іх аховы, або дзейнасць камунікацыйных ліній ствараюць пагрозу існаванню гэтых каштоўнасцей ці іх тэхнічнаму стану, па рашэнню Камітэт па ахове гісторыка-культурнай спадчыны пры Міністэрстве культуры Рэспублікі Беларусь мясцовыя Саветы дэпутатаў або юрыдычныя ці фізічныя асобы, у чыім падпарадкаванні знаходзяцца дарогі, камунікацыйныя лініі і іншыя шляхі сувязі, абавязаны абмежаваць або поўнасцю забараніць рух транспартных сродкаў, іншых самаходных машын і механізмаў на гэтых дарогах, прыпыніць дзейнасць камунікацый. Пры немагчымасці абмежаваць або забараніць названую дзейнасць юрыдычныя ці фізічныя асобы, што забяспечваюць эксплуатацыю камунікацый, павінны перыядычна выплачваць кампенсацыю за шкоду, што прычыняецца тэхнічнаму стану каштоўнасці, у парадку, прадугледжаным артыкулам 91 дадзенага Закона.

Артыкул 34. Абмежаванне або поўная забарона дзейнасці, у выніку якой забруджваюцца паветраны ці водны бесейны і ствараецца пагроза існаванню ці тэхнічнаму стану каштоўнасці

Калі вынікі гаспадарчай або іншай дзейнасці любых юрыдычных і фізічных асоб прыводзяць да забруджвання паветранага ці воднага басейну і ў выніку гэтага ствараецца пагроза існаванню ці тэхнічнаму стану нерухомых гісторыка-культурных каштоўнасцей, вінаватыя юрыдычныя ці фізічныя асобы па рашэнню Камітэт па ахове гісторыка-культурнай спадчыны пры Міністэрстве культуры Рэспублікі Беларусь абавязаны абмежаваць або забараніць такую дзейнасць, а ў пэўных выпадках пры адмаўленні або немагчымасці такога варыянта перыядычна выплачваць кампенсацыю за шкоду, што прычыняецца тэхнічнаму стану каштоўнасці ў парадку, прадугледжаным артыкулам 91 дадзенага Закона.

Артыкул 35. Зберажэнне рухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей

Навукова неабгрунтаваныя змены, знішчэнне, пагроза знішчэння, пагаршэнне або пагроза пагаршэння тэхнічнага стану матэрыяльных рухомых каштоўнасцей забараняюцца.

Забараняецца выдача ў карыстанне наведвальнікам бліятэк і архіваў (незалежна ад формы ўласнасці і падпарадкаванасці) арыгіналаў матэрыяльных нерухомых каштоўнасцей або эталонаў духоўных фіксаваных каштоўнасцей, унікальнасць або дрэнны тэхнічны стан якіх ствараюць пагрозу іх зберажэнню пры неасцярожным абыходжанні з імі. Аднясенне каштоўнасцей да групы, на якую распаўсюджваюцца такія абмежаванні, праводзіцца Камітэтам па ахове гісторыка-культурнай спадчыны пры Міністэрстве культуры Рэспублікі Беларусь на падставе заключэння Навукова-метадычнай рады праз асобыя пазначэнні ў Дзяржаўным спісе гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь і афіцыйнае паведамленне аб гэтым кіраўніцтву адпаведнай бібліятэкі або архіва.

Артыкул 36. Забарона разукамплектавання сукупнасці рухомых матэрыяльных каштоўнасцей

Забараняецца разукамплектаванне сукупнасці рухомых матэрыяльных каштоўнасцей, якія ўяўляюць:

1) прызначаныя або сабраныя для канкрэтных мэт (аздабленне інтэрераў і г.д.) камплекты;

2) складзеныя на навуковых прынцыпах калекцыі.

У выпадку, калі адна і тая ж каштоўнасць належыць і да навукова абгрунтаваных калекцый, і да спецыяльна прызначаных камплектаў аздаблення, прыярытэт аддаецца навукова абгрунтаваным калекцыям. Пры неабходнасці ў спецыяльна прызначаны камплект аздаблення ўключаецца дакладная копія каштоўнасці, вырабленая за кошт уласніка калекцыі.

Артыкул 37. Калекцыя

Калекцыя - гэта навукова абгрунтаваны збор рухомых матэрыяльных каштоўнасцей або эталонаў фіксаваных духоўных каштоўнасцей, які належыць аднаму ўласніку.

Артыкул 38. Правы ўласніка калекцыі

Юрыдычная ці фізічная асоба, якая зяўляецца ўласнікам калекцыі або валодае рухомым прадметам, надзеленым вартасцямі гісторыка-культурнай каштоўнасці, мае дэклараваць законнасць сваіх правоў уласнасці на калекцыю (яе частку або асобны прадмет) без дакументальнага пацвярджэння гэтых правоў.

У выпадку, калі калекцыя (яе частка) прызнана каштоўнасцю, уласнік калекцыі мае права бясплатна атрымліваць ад дзяржаўных музееў, бібліятэк і архіваў наступныя паслугі:

1) вызначэнне ўмоў захавання прынятых пад ахову дзяржавы прадметаў калекцый;

2) дапамогу ў правядзенні навуковай інвентарызацыі і навуковай апрацоўкі прынятых пад ахову дзяржавы прадметаў калекцыі;

3) захаванне прынятых пад ахову дзяржавы прадметаў калекцыі ў дзяржаўных установах адпаведнага профілю. Пры гэтым дзяржаўная ўстанова адпаведнага профілю мае права выкарыстання перадад зеных ёй на захаванне прадметаў для мэт навукі і экспанавання;

4) гарантыю бяспекі калекцыі ці яе асобных прадметаў у час экспанавання ў музеях і перавозкі.

Па жаданню ўласніка калекцыі (яе часткі) або асобнай каштоўнасці Камітэт па ахове гісторыка-культурнай спадчыны пры Міністэрстве культуры Рэспублікі Беларусь, а таксама дзяржаўныя музеі, бібліятэкі і архівы, прыцягнутыя да аказання пералічаных вышэй паслуг, абавязаны гарантаваць канфідэнцыянальнасць звестак аб уласніку калекцыі (яе часткі) або асобнай каштоўнасці.

Артыкул 39. Забарона вывазу матэрыяльных рухомых каштоўнасцей за межы Рэспублікі Беларусь на пастаяннае захаванне

Вываз матэрыяльных рухомых каштоўнасцей за межы Рэспублікі Беларусь на пастаяннае захаванне забараняецца.

Прадметы, якія маюць прыкметы адпаведнасці крытэрыям, прадугледжаным артыкулам 19 дадзенага Закона, могуць быць вывезены за межы Рэспублікі Беларусь пры наяўнасці пісьмовага дазволу Камітэта па ахове гісторыка-культурнай спадчыны пры Міністэрстве культуры Рэспублікі Беларусь.

Артыкул 40. Часовы вываз за межы Рэспублікі Беларусь матэрыяльных рухомых каштоўнасцей

Часовы вываз за межы Рэспублікі Беларусь матэрыяльных рухомых каштоўнасцей у мэтах развіцця міжнароднага культурнага абмену праводзіцца з пісьмовага дазволу Камітэт па ахове гісторыка-культурнай спадчыны пры Міністэрстве культуры Рэспублікі Беларусь пры выкананні правілаў і ўмоў, спецыяльна ўстаноўленых ім для кожнага выпадку, і ў адпаведнасці з правіламі мытнага заканадаўства Рэспублікі Беларусь.

Артыкул 41. Зберажэнне духоўных фіксаваных каштоўнасцей

Мерапрыемствы па зберажэнню духоўных фіксаваных каштоўнасцей ажыццяўляюцца шляхам вызначэння і зберажэння эталонаў.

Страта або пагроза страты, пагаршэнне або пагроза пагаршэння тэхнічнага стану, навукова неабгрунтаваныя змены эталона духоўнай фіксаванай каштоўнасці не дапускаюцца.

Артыкул 42. Зберажэнне ўвасобленых духоўных каштоўнасцей

Зберажэнне ўвасобленых духоўных каштоўнасцей забяспечваецца мясцовымі Саветамі дэпутатаў, іх органамі культуры праз заахвочванне (у тым ліку і матэрыяльнае) носьбітаў у захаванні, развіцці і перадачы нашчадкам навыкаў, якія зяўляюцца сутнасцю каштоўнасцей, захаванне і аднаўленне ўмоў існавання і перадачы нашчадкам выпрацаваных пакаленнямі адметных навыкаў, традыцый і асаблівасцей ладу жыцця, фактараў фарміравання рэгіянальнага менталітэту.

Стварэнне перашкод існаванню і развіццю ўвасобленых духоўных каштоўнасцей, а таксама істотнае змяненне натурных умоў іх існавання забараняецца.

Артыкул 43. Зберажэнне матэрыяльных абектаў і нематэрыяльных праяўленняў чалавечай творчасці, уласныя вартасці якіх недастатковыя для надання ім статуса каштоўнасці

Зберажэнне гісторыка-культурнай спадчыны ўключае непажаданасць знішчэння (пагрозы знішчэння), знікнення (пагрозы знікнення), навукова неабгрунтаваных змянення і перамяшчэння, разукамплектавання, а таксама неабходнасць адпаведнага выкарыстання асобных матэрыяльных абектаў і прадметаў або нематэрыяльных праяўленняў чалавечай творчасці, уласныя вартасці якіх недастатковыя для надання ім статуса каштоўнасці, але якія ўяўляюць цікавасць з пункту гледжання іх месцазнаходжання, стварэння асяроддзя, неабходнага для зберажэння, асэнсавання і памнажэння гісторыка-культурнай спадчыны.

Рэалізацыя патрабаванняў, выкладзеных у частцы першай гэтага артыкула, ажыццяўляецца шляхам складання пералікаў такіх абектаў, прадметаў і праяўленняў з указаннем непажаданых дзеянняў у адносінах да кожнага (кожнай) з іх або праз уключэнне ў ахоўныя абавязацельствы, што падпісваюцца ўладальнікамі каштоўнасцей, патрабаванняў па зберажэнню абектаў, прадметаў, праяўленняў, якія непасрэдна звязаны з каштоўнасцямі і арганічна іх дапаўняюць. Пры гэтым такія абекты, прадметы, праяўленні, што пазначаюцца ў ахоўных абавязацельствах, таксама ўносяцца ў прадугледжаныя дадзенай часткай гэтага артыкула пералікі.

Патрабаванні па абмежаванню правоў распараджэння абектамі, прадметамі і праяўленнямі, уключанымі ў ахоўныя

абавязацельствы, абавязковыя для ўсіх юрыдычных і фізічных асоб, што іх падпісалі.

Недапушчэнне дзеянняў у адносінах да ўсіх іншых абектаў, прадметаў, праяўленняў, унесеных у пералікі, што складаюцца адпаведна частцы другой гэтага артыкула, ажыццяўляецца праз матэрыяльную зацікаўленасць уладальнікаў абектаў, прадметаў, праяўленняў, уключаных у гэтыя пералікі. Сродкі на гэтыя мэты выдаткоўваюцца з Фонду аховы, зберажэння і аднаўлення гісторыка-культурнай спадчыны народа Беларусі.

Артыкул 44. Дзейнасць, якая датычыцца каштоўнасцей

Усе віды дзейнасці, якія прама ці ўскосна могуць уздзейнічаць на каштоўнасці, павінны праводзіцца з улікам неабходнасці безумоўнага зберажэння іх адметных унікальных вартасцей.

Змены каштоўнасцей могуць дапускацца толькі пры іх навуковай і метадычнай абгрунтаванасці з асобага ў кожным канкрэтным выпадку дазволу Камітэт па ахове гісторыка-культурнай спадчыны пры Міністэрстве культуры Рэспублікі Беларусь.

Артыкул 45. Катэгорыі матэрыльных і духоўных гісторыка-культурных каштоўнасцей

1. У адпаведнасці са сваімі ўласцівасцямі матэрыяльныя каштоўнасці падзяляюцца на чатыры катэгорыі:

а) катэгорыя “0” - каштоўнасці, уключаныя або прапанаваныя для ўключэння ў Спіс сусветнай спадчыны;

б) катэгорыя “1” - найбольш унікальныя каштоўнасці, духоўныя, эстэтычныя і дакументальныя вартасці якіх уяўляюць міжнародную цікавасць;

в) катэгорыя “2” - выдатныя каштоўнасці, якія характарызуюць найбольш адметныя рысы гісторыка-культурнай спадчыны ўсёй рэспублікі;

г) катэгорыя “3” - каштоўнасці, якія характарызуюць адметныя рысы гісторыка-культурнай спадчыны асобных рэгіёнаў рэспублікі.

Абекты, якія ўваходзяць у склад комплексных матэрыяльных каштоўнасцей, але не пазначаны ў Дзяржаўным спісе гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь асобна, а таксама абекты, прапанаваныя для надання ім статуса гісторыка-культурных каштоўнасцей, лічацца матэрыяльнымі каштоўнасцямі без катэгорыі.

2. Духоўныя каштоўнасці падзяляюцца на дзве катэгорыі:

а) катэгорыя “А” - каштоўнасці, поўная аўтэнтычнасць і дакладнасць якіх безумоўная і нязменная;

б) катэгорыя “Б” - каштоўнасці, змест якіх поўнасцю або часткова адноўлены па другасным матэрыяле, і каштоўнасці, якія па сваёй сутнасці абектыўна могуць з цягам часу мяняцца.

Артыкул 46. Наданне катэгорый каштоўнасцям

Катэгорыі каштоўнасцям надаюцца і пры неабходнасці ўдакладняюцца і змяняюцца Камітэт па ахове гісторыка-культурнай спадчыны пры Міністэрстве культуры Рэспублікі Беларусь на падставе рашэння Навукова-метадычнай рады і ўказваюцца ў Дзяржаўным спісе гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.

Артыкул 47. Вызначэнне абгрунтаванасці работ па замене каштоўнасцей

Выпадкі, у якіх дапускаюцца навукова-метадычна абгрунтаваныя змены каштоўнасцей, і крытэрыі важкасці абгрунтаванняў гэтых змен залежаць ад наданых ім катэгорый.

Канчатковае рашэнне аб навукова-метадычнай абгрунтаванасці або неабгрунтаванасці пэўных работ па змене каштоўнасцей можа быць прынята толькі Навукова-метадычнай радай.

Артыкул 48. Віды работ, якія маюць адносіны да каштоўнасцей

Віды навукова-даследчых і рэстаўрацыйна-аднаўленчых работ, што непасрэдна фізічна датычацца матэрыяльных каштоўнасцей або эталонаў духоўных фіксаваных каштоўнасцей, маюць наступныя характарыстыкі:

1) рамонт - комплекс мерапрыемстваў, накіраваных на паляпшэнне тэхнічнага стану абектаў без унясення змен у іх канструктыўнае і эстэтычнае вырашэнне;

2) натурныя даследаванні - комплекс мерапрыемстваў па высвятленню і ўдасканаленню якасцей і асаблівасцей абектаў;

3) кансервацыя - комплекс мерапрыемстваў па часоваму або доўгатэрміноваму забеспячэнню захаванасці наяўнага стану абектаў;

4) рэстаўрацыя - комплекс мерапрыемстваў, накіраваных на навукова абгрунтаванае аднаўленне страчаных фрагментаў і каштоўных якасцей абектаў;

5) рэгенерацыя - комплекс мерапрыемстваў, накіраваных на аднаўленне цэласнасці і страчанага агульнага кампазі- цыйнага вырашэння абектаў (у асноўным комплексных);

6) рэканструкцыя - комплекс мерапрыемстваў па паляпшэнню тэхнічнага стану і функцыянальных вартасцей абектаў з дапушчэннем частковых змен канструктыўных і неістотных фізічных асаблівасцей абектаў;

7) аднаўленне - навукова абгрунтаванае поўнае або частковае паўторнае стварэнне абектаў (для нерухомых матэрыяльных каштоўнасцей абавязкова на месцы іх папярэдняга існавання);

8) прыстасаванне - комплекс мерапрыемстваў па адаптацыі абектаў да сучасных патрэб і асаблівасцей сучаснай тэхнічнага утрымання;

9) дапаўненне - комплекс мерапрыемстваў па ўтварэнню нанава ўводзімых дапаўненняў да абектаў, у тым ліку і па завяршэнню своечасова нерэалізаваных аўтарскіх задум;

10) раскрыццё - комплекс мерапрыемстваў па пазбаўленню каштоўнасцей позніх дысануючых напластаванняў.

Артыкул 49. Віды работ, якія маюць дачыненне да каштоўнасцей і могуць праводзіцца без ведама Камітэта па ахове гісторыка-культурнай спадчыны пры Міністэрстве культуры Рэспублікі Беларусь

Мерапрыемствы, якія праводзяцца штодзённа або з іншай перыядычнасцю, па забеспячэнню належнага тэхнічнага і санітарнага стану каштоўнасцей і работы па іх рамонту ў межах, прадугледжаных ахоўным абавязацельствам, падпісаным уласнікам каштоўнасцей, могуць ажыццяўляцца без паведамлення ў Камітэт па ахове гістоырка-культурнай спадчыны пры Міністэрстве культуры Рэспублікі Беларусь

Артыкул 50. Парадак правядзення работ на матэрыяльных каштоўнасцях

Усе віды работ на матэрыяльных каштоўнасцях і эталонах духоўных каштоўнасцей, за выключэннем прадугледжаных у артыкуле 49 гэтага Закона, могуць праводзіцца толькі з пісьмовага дазволу Камітэт па ахове гісторыка-культурнай спадчыны пры Міністэрстве культуры Рэспублікі Беларусь.

Такія пісьмовыя дазволы могуць выдавацца Камітэт па ахове гісторыка-культурнай спадчыны пры Міністэрстве культуры Рэспублікі Беларусь толькі пасля ўзгаднення і зацвярджэння ў адпаведным парадку навукова-праектнай дакументацыі на вытворчасць работ або абгрунтаванай праграмы даследчых работ.

Дазвол Камітэта па ахове гістоырка-культурнай спадчыны пры Міністэрстве культуры Рэспублікі Беларусь на выкананне

навукова-даследчых і рэстаўрацыйна-аднаўленчых работ па пераліку іх характарыстык, вызначаных артыкулам 48 дадзенага Закона, не вызваляе заказчыка ад неабходнасці афармлення дакументаў на правядзенне такіх работ у мясцовых органах дзяржаўнага кіравання ў парадку, прадугледжаным заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

Артыкул 51. Работы ў зонах аховы нерухомых матэрыяльных каштоўнасцей. Рэжымы ўтрымання

Усе віды работ у зонах аховы нерухомых матэрыяльных каштоўнасцей могуць праводзіцца толькі ў межах патрабаванняў рэжымаў утрымання названых зон.

Артыкул 52. Сертыфікат на права правядзення работ на каштоўнасцях

Асобы, якія дапускаюцца да правядзення работ:

1) па натурных даследаваннях каштоўнасцей, звязаных з частковым або поўным іх разбурэннем;

2) звязаных з непасрэднымі ўздзеяннямі на адметныя якасці каштоўнасцей і іх фрагменты, страта аўтэнтычнасці якіх недапушчальная;

3) па кіраўніцтву распрацоўкай навукова-праектнай дакументацыі на вытворчасць усялякіх відаў работ на каштоўнасцях і аўтарскім наглядам за іх выкананнем, -

павінны мець адпаведную кваліфікацыю, наяўнасць якой пацвярджаецца сертыфікатам.

Артыкул 53. Парадак выдачы сертыфікатаў

Сертыфікаты выдаюцца Камітэтам па ахове гістоырка-культурнай спадчыны пры Міністэрстве культуры Рэспублікі Беларусь пасля разгляду заключэнняў аб ўзроўні кваліфікацыі кандыдатур на атрыманне сертыфікатаў.

Заключэнні па запыту Камітэта па ахове гісторыка-культурнай спадчыны пры Міністэрстве культуры Рэспублікі Беларусь выдаюцца бясплатна наступнымі ўстановамі:

1) Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі - на даследаванне археалагічных абектаў;

2) Навукова-метадычнай радай на кіраўніцтва распрацоўкай навукова-праектнай дакументацыі на вытворчасць розных відаў работ на каштоўнасцях і аўтарскім наглядам за іх выкананнем (гэты від сертыфіката дае права праводзіць усе віды работ на каштоўнасцях, за выключэннем прадугледжаных пунктам 1 гэтага артыкула), а таксама на

работы, звязаныя з непасрэдным уздзеяннем на адметныя якасці гісторыка-культурных каштоўнасцей і іх фрагментаў, страта аўтэнтычнасці якіх недапушчальная (гэты від сертыфіката дае права на даследчыя работы ў адпаведных спецыфічных напрамках іх правядзення).

У сертыфікаце ў абавязковым парадку ўказваецца ступень кваліфікацыі яго ўладальніка (класнасць спецыяліста) і ступень яго допуску да вытворчасці пэўных відаў работ на каштоўнасцях або да кіраўніцтва работамі на каштоўнасцях адпаведных катэгорый.

Артыкул 54. Пісьмовы дазвол на правядзенне работ на каштоўнасцях

На даследаванне археалагічных абектаў пісьмовы дазвол выдае Нацыянальная акадэмія навук Беларусі. Дакументацыя археалагічных даследаванняў захоўваецца ў архіве Нацыянальнай акадэміі навук.

Наяўнасць сертыфікату не пазбаўляе ад неабходнасці перад пачаткам любых відаў работ на каштоўнасцях (за выключэннем прадугледжаных у артыкуле 49) атрымаць пісьмовы дазвол Камітэт па ахове гісторыка-культурнай спадчыны пры Міністэрстве культуры Рэспублікі Беларусь на іх правядзенне.

Артыкул 55. Экспедыцыйная дзейнасць па збору матэрыяльных прадметаў, якія надзелены адметнымі духоўнымі, эстэтычнымі або дакументальнымі вартасцямі

Экспедыцыйная дзейнасць па збору матэрыяльных прадметаў, якія надзелены адметнымі духоўнымі, эстэтычнымі або дакументальнымі вартасцямі, без пісьмовага дазволу Камітэт па ахове гісторыка-культурнай спадчыны пры Міністэрстве культуры Рэспублікі Беларусь забараняецца.

Артыкул 56. Кіраўніцтва работамі, якія датычацца матэрыяльных каштоўнасцей без катэгорыі

Да кіраўніцтва работамі, што датычацца матэрыяльных каштоўнасцей без катэгорый, могуць дапускацца асобы, якія не маюць сертыфікату, але ў абавязковым парадку валодаюць профільнай кваліфікацыяй, прысвоенай у парадку, прадугледжаным Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь.

Артыкул 57. Навуковыя кіраўнікі

Пры правядзенні на матэрыяльных каштоўнасцях усякіх відаў работ (з выключэннем догляду) на кожную асобную каштоўнасць у абавязковым парадку прызначаецца навуковы кіраўнік абекта. Навуковы кіраўнік ажыццяўляе агульнае кіраўніцтва ходам навукова-праектных і рэстаўрацыйна-аднаўленчых работ і нагляд за імі, нясе персанальную адказнасць за зберажэнне адметных вартасцей і ўнікальных фрагментаў гісторыка-культурных каштоўнасцей, а таксама за навуковую і метадычную абгрунтаванасць праектных рашэнняў, якія прымаюцца і рэалізуюцца.

Назначэнне навуковых кіраўнікоў ажыццяўляецца Камітэт па ахове гісторыка-культурнай спадчыны пры Міністэрстве культуры Рэспублікі Беларусь па прадстаўленню кіраўніцтва праектных і навукова-рэстаўрацыйных устаноў, уладальнікаў ці карыстальнікаў каштоўнасцей - заказчыкаў на правядзенне на іх пэўных работ або па выніках разгляду Навукова-метадычнай радай конкурсных праектных канцэпцый рэстаўрацыйна-аднаўленчых работ на пэўнай каштоўнасці.

Артыкул 58. Правы навуковага кіраўніка. Аплата працы навуковага кіраўніка

Назначаны ў адпаведным парадку навуковы кіраўнік абекта мае права і павінен ажыццяўляць нагляд за ўсімі відамі работ на давераных яму каштоўнасцях, за выключэннем прадугледжаных у артыкуле 49.

Нагляд за перыядычнымі падтрымліваючымі рамонтамі павінен ажыццяўляцца навуковым кіраўніком, калі гэта абумоўлена ахоўным абавязацельствам.

Аплату за ажыццяўленне такога нагляду і кампенсацыю за звязаныя з ім выдаткі павінна гарантаваць навуковаму кіраўніку юрыдычная ці фізічная асоба, зацікаўленая ў правядзенні работ.

Артыкул 59. Забарона замены навуковага кіраўніка

Замена навуковага кіраўніка абекта забараняецца, за выключэннем выпадкаў:

1) пісьмовага адмаўлення навуковага кіраўніка ад выканання сваіх функцый;

2) дыскваліфікацыі навуковага кіраўніка як спецыяліста Навукова-метадычнай радай;

3) немагчымасці навуковым кіраўніком выконваць свае абавязкі з прычыны састарэлага ўзросту, хваробы, выезду на пастаяннае месца жыхарства за межы рэспублікі і іншых абектыўных прычын.

Артыкул 60. Узгадненне праектна-каштарыснай дакументацыі

Праектна-каштарысная дакументацыя на правядзенне работ, выкананне якіх датычыцца гісторыка-культурных каштоўнасцей або выходзіць за межы рэжымаў утрымання зон аховы, што ўстаноўлены ў парадку, прадугледжаным артыкуламі 29 і 30 дадзенага Закона, павінна быць узгоднена з Камітэтам па ахове гісторыка-культурнай спадчыны пры Міністэрстве культуры Рэспублікі Беларусь.

Узгадненне праектна-каштарыснай дакументацыі з Камітэтам па ахове гісторыка-культурнай спадчыны пры Міністэрстве культуры Рэспублікі Беларусь не пазбаўляе неабходнасці яе ўзгаднення з іншымі дзяржаўнымі органамі ў выпадку, прадугледжаным заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

У выпадку, калі пры ўзгадненні праектна-каштарыснай дакументацыі патрабаванні іншых дзяржаўных органаў супярэчаць патрабаванням Камітэта па ахове гістоырка-культурнай гісторыка-культурнай спадчыны пры Міністэрстве культуры Рэспублікі Беларусь, выконваюцца патрабаванні гэтага Камітэта.

Артыкул 61. Узгадненне праектна-каштарыснай дакументацыі на работы, якія могуць прывесці да істотных змен матэрыяльных каштоўнасцей

Узгадненню праектна-каштарыснай дакументацыі, рэалізацыя якой можа прывесці да змен матэрыяльных каштоўнасцей катэгорый “0”, “1” і “2” ці да іх знікнення або змен умоў існавання духоўных гісторыка культурных каштоўнасцей, павінен у абавязковым парадку папярэднічаць яе разгляд на пасяджэнні Навукова-метадычнай рады. Пры гэтым не адобраная радай праектна-каштарысная дакументацыя не падлягае ўзгадненню.

Неабходнасць вынясення на разгляд Навукова-метадычнай рады не пазначанай у частцы першай дадзенага артыкула дакументацыі, рэалізацыя якой датычыцца каштоўнасцей ці зон іх аховы, вызначаецца Камітэт па ахове гісторыка-культурнай спадчыны пры Міністэрстве культуры Рэспублікі Беларусь.

Артыкул 62. Кампенсацыя выдаткаў, звязаных з разглядам праектна-каштарыснай дакументацыі

Выдаткі, звязаныя з разглядам праектна-каштарыснай дакументацыі Навукова-метадычнай радай, кампенсуюцца:

1) за першы разгляд - заказчыкам на распрацоўку праектна-каштарыснай дакументацыі;

2) за другі і наступныя разгляды ў залежнасці ад прычын, што выклікалі іх неабходнасць, - заказчыкам праектна-каштарыснай дакументацыі або яе распрацоўшчыкам.

Артыкул 63. Змены духоўных каштоўнасцей

Усякія змены духоўных каштоўнасцей катэгорыі “А” азбараняюцца.

Змены эталонаў духоўных каштоўнасцей катэгорыі “Б” дапускаюцца ў наступных выпадках:

1) выяўлення больш поўных і дакладных навуковых звестак аб іх сэнсе і змесце;

2) змены саміх каштоўнасцей пад уздзеяннем абектыўных прычын натуральнай эвалюцыі культурных і гістарычных зяў.

У выпадку, прадугледжаным у пункце 1 часткі другой гэтага артыкула, змены ўносяцца толькі па рашэнню Навукова-метадычнай рады, а ў выпадку, прадугледжаным у пункце 2, - банкам звестак, пры гэтым павінна забяспечвацца перыядычная максімальна магчымая дакументальная фіксацыя змен адметных вартасцей каштоўнасцей.

Артыкул 64. Асаблівасці распаўсюджвання патрабаванняў раздзела Ш гэтага Закона

Патрабаванні раздзела Ш гэтага Закона распаўсюджваюцца на матэрыяльныя абекты і нематэрыяльныя праяўленні чалавечай творчасці (незалежна ад іх віду, месца знаходжання, формы ўласнасці) якія:

1) уключаны ў Дзяржаўны спіс гісторыка- культурных

каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь (у тым ліку ў складзе комплексных каштоўнасцей);

2) нанава выяўлены з моманту прадстаўлення ў Камітэт па ахове гісторыка-культурнай спадчыны пры Міністэрстве культуры Рэспублікі Беларусь прапаноў па іх разгляду Навукова-метадычнай радай або з моманту набыцця за мяжой.

Патрабаванні гэтага раздзела распаўсюджваюцца таксама на часова ўвезеныя ў рэспубліку матэрыяльныя абекты, якія зяўляюцца гісторыка-культурнымі каштоўнасцямі іншых краін.

РАЗДЗЕЛ ІУ. УЛАСНАСЦЬ НА КАШТОЎНАСЦІ

Артыкул 65. Прававое рэгуляванне пытанняў уласнасці на каштоўнасці

Асноўныя правы ўласнікаў каштоўнасцей рэгулююцца Законам Рэспублікі Беларусь “Аб уласнасці ў Рэспубліцы Беларусь”, адпаведнымі нормамі грамадзянскага заканадаўства і патрабаваннямі дадзенага раздзела гэтага Закона.

Артыкул 66. Уласнасць на матэрыяльныя каштоўнасці

Матэрыяльныя каштоўнасці народа Беларусі могуць знаходзіцца ва ўласнасці дзяржавы, юрыдычных і фізічных асоб.

Артыкул 67. Уласнасць на ўвасобленыя духоўныя каштоўнасці

Увасобленыя духоўныя каштоўнасці знаходзяцца ва ўласнасці асоб, якія валодаюць гэтымі каштоўнасцямі, незалежна ад часу і абставін іх засваення.

Правы ўласнасці на ўвасобленыя духоўныя каштоўнасці становяцца юрыдычным фактам з моманту атрымання персанальнага пасведчання, якое не падлягае перадачы іншым асобам. Пасведчанне выдаецца Камітэт па ахове гісторыка-культурнай спадчыны пры Міністэрстве культуры Рэспублікі Беларусь па заяве носьбітаў, якія прэтэндуюць на прызнанне іх правоў. Дадзенае персанальнае пасведчанне надае яго ўласніку статус народнага майстра Рэспублікі Беларусь.

Артыкул 68. Формы ўласнасці на каштоўнасці

Каштоўнасці могуць знаходзіцца ва ўласнасці любой формы.

Права агульнай долевай уласнасці дзяржавы і іншых юрыдычных і фізічных асоб на каштоўнасці можа быць у кожным асобным выпадку спынена ва ўстаноўленым парадку з выплатай дзяржавай кошту долі, якая належыць іншым юрыдычным і фізічным асобам.

Артыкул 69. Абавязкі ўласнікаў матэрыяльных каштоўнасцей.

Уласнік матэрыяльнай каштоўнасці абавязаны:

1) зарэгістраваць свае правы на каштоўнасць у Камітэце па ахове гісторыка-культурнай спадчыны пры Міністэрстве культуры Рэспублікі Беларусь;

2) узяць на сябе абавязкі па зберажэнню каштоўнасці, падпісаўшы складзенае Камітэтам па ахове гістоырка-культурнай спадчыны пры Міністэрстве культуры Рэспублікі Беларусь ахоўнае абавязацельства, у адпаведнасці з якім:

а) забяспечыць зберажэнне каштоўнасці;

б) забяспечыць доступ да каштоўнасці спецыялістам, якія з дазволу Камітэта па ахове гісторыка-культурнай спадчыны пры Міністэрстве культуры Рэспублікі Беларусь маюць права на яе вывучэнне;

в) перыядычна, па дамоўленасці з Камітэтам па ахове гісторыка-культурнай спадчыны пры Міністэрстве культуры Рэспублікі Беларусь і адпаведнымі ўстановамі культуры, прадастаўляць доступ да каштоўнасці грамадскасці на тэрмін не менш шасці месяцаў на працягу кожных дзесяці гадоў;

г) паведаміць у Камітэт па ахове гістоырка-культурнай спадчыны пры Міністэрстве культуры Рэспублікі Беларусь аб акалічнасцях, якія пагражаюць захаванасці каштоўнасці;

д) захоўваць калекцыі, бібліятэкі і іншыя сукупнасці каштоўнасцей, тэматычна або камплектна сабраныя ў іх цэласнасці.

Пры заключэнні дагавораў куплі-продажу, дарэння і іншых формах перадачы правоў уласнасці на каштоўнасць новы ўласнік абавязаны не пазней чым у мессячны тэрмін з моманту заключэння здзелкі падпісаць ахоўнае абавязацельства. Без выканання гэтай умовы здзелка прызнаецца несапраўднай.

Пры перадачы каштоўнасці ў спадчыну наследнік абавязаны падпісаць ахоўнае абавязацельства да заканчэння прадугледжанага заканадаўствам тэрміну прыняцця маёмасці ў спадчыну. Пры невыкананні гэтай умовы прымяняюцца правілы аб непрыняцці спадчыны ў тэрмін (адмаўленні ад спадчыны)”.

Артыкул 70. Абмежаванне правоў уласніка і карыстальніка матэрыяльнай каштоўнасці

Уласнікам і карыстальнікам матэрыяльнай каштоўнасці забараняецца:

1) дапускаць змены каштоўнасцей і прывядзенне ўсякіх відаў работ на іх, за выключэннем пералічаных у артыкуле 49, без пісьмовага дазволу Камітэт па ахове гісторыка-культурнай спадчыны пры Міністэрстве культуры Рэспублікі Беларусь;

2) мяняць правы ўласнасці, на каштоўнасці без паведамлення ў Камітэт па ахове гісторыка-культурнай спадчыны пры Міністэрстве культуры Рэспублікі Беларусь;

3) мяняць месца знаходжання (захоўвання), умовы ўтрымання і выкарыстання каштоўнасцей без паведамлення ў Камітэт па ахове гісторыка-культурнай спадчыны пры Міністэрстве культуры Рэспублікі Беларусь;

4) перадаваць (прадаваць, дарыць) каштоўнасці ва ўласнасць ці карыстанне падраздзяленням узброеных сіл, унутраных войск, пагранічных і чыгуначных войск.

Артыкул 71. Дадатковыя правы ўласнікаў матэрыяльных і духоўных фіксаваных каштоўнасцей

Уласнік матэрыяльнай або духоўнай фіксаванай каштоўнасці, апрача іншых правоў, якія належаць яму як уласніку, мае права:

1) перадаваць каштоўнасць на захаванне дзяржаўным органам і ўстановам з вызначэннем умоў выкарыстання;

2) адначасова з атрыманнем права ўласнасці на нерухомыя каштоўнасці бязвыплатна атрымаць ва ўласнасць зямлю, на якой яны размешчаны (у межах тэрыторыі каштоўнасці;

3) карыстацца пераважным правам набыцця іншых частак каштоўнасцей, якія знаходзяцца ў агульнай уласнасці;

4) пры высвятленні з жылога памяшкання, якое зяўляецца каштоўнасцю, атрымаць іншае раўназначнае, а па магчымасці - палепшанае (добраўладкаванае) памяшканне;

5) на матэрыяльную дапамогу для правядзення мерапрыемстваў па ахове, кансервацыі і рэстаўрацыі каштоўнасці пры адсутнасці ўласных сродкаў.

Артыкул 72. Дадатковыя правы ўласнікаў увасобленых духоўных каштоўнасцей

Уласнікі ўвасобленых духоўных каштоўнасцей маюць права рабіць паказальныя выступленні, выстаўкі сваіх твораў, у іншай не забароненай заканадўствам Рэспублікі Беларусь форме прапагандаваць каштоўнасць.

Артыкул 73. Правы асоб, якія маюць непасрэдныя адносіны да ўзнікнення (стварэння) гісторыка-культурнай каштоўнасці

Калі матэрыяльны абект або нематэрыяльнае праяўленне чалавечай творчасці, якой нададзены статус каштоўнасці, па свайму паходжанню ці зместу звязаны з пэўнай асобай або яе непасрэднымі продкамі (не больш чым на працягу двух пакаленняў), апошняя мае права абумовіць недаступнасць каштоўнасці для публічнага агляду або для іншага спосабу раскрыцця зместу названай каштоўнасці пры жыцці дадзенай асобы або на іншы не перавышаючы гэтага часу тэрмін.

Артыкул 74. Аўтарскае права на каштоўнасці

На адносіны, звязаныя з валоданнем каштоўнасцямі, калі іх уласнікі зяўляюцца іх стваральнікі ці скадкаемцамі стваральніка, распаўсюджваецца аўтарскае права.

Артыкул 75 Правы спадчыны на каштоўнасці

На матэрыяльную ці духоўную фіксаваную каштоўнасць, якая пераходзіць па спадчыне, распаўсюджваюцца ўсе правы спадчыны, што абумоўлены грамадзянскім заканадаўствам.

Артыкул 76. Змена ўласніка каштоўнасці

Усякая змена ўласніка матэрыяльнай або эталона фіксаванай каштоўнасці ці перадача часткі аўтарскіх правоў на каштоўнасць падлягае абавязковай рэгістрацы і ў Камітэт па ахове гісторыка-культурнай спадчыны пры Міністэрстве культуры Рэспублікі Беларусь.

Акт перадачы правоў уласнасці на каштоўнасць (у тым ліку часткі аўтарскіх правоў) павінен быць натарыяльна засведчаны.

Асоба, якая ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь мае права натарыяльнага сведчання, пасля рэгістрацыі акта перадачы правоў уласнасці абавязана ў тэрмін да трох дзён прадставіць (даслаць) дакументы аб рэгістрацыі ў Камітэт па ахове гісторыка-культурнай спадчыны пры Міністэрстве культуры Рэспублікі Беларусь.

Артыкул 77. Пераважнае права набыцця матэрыяльных каштоўнасцей і іх фрагментаў

У выпадку продаж матэрыяльнай каштоўнасці або яе часткі дзяржава мае пераважныя правы яе набыцця па рыначнай (аукцыённай) цане, за выключэннем выпадку, прадугледжанага ў частцы другой гэтага артыкула.

Уласнік часткі матэрыяльнай каштоўнасці, якая знаходзіцца ў долевай уласнасці, мае пераважныя правы набыцця іншых яе частак. У выпадку яго адмовы або няздольнасці набыць прадаваемую частку каштоўнасці пераважныя правы набыцця ў далейшым мае дзяржава.

Артыкул 78. Парадак перадачы правоў уласнікаў на каштоўнасці іншым юрыдычным ці фізічным асобам

Матэрыяльныя і эталоны духоўных фіксаваных каштоўнасцей могуць перадавацца ўласнікамі ў розныя формы поўнага або частковага валодання, карыстання ціь захавання юрыдычным і фізічным асобам Рэспублікі Беларусь, за выключэннем любых падраздзяленняў узброеных сіл унутраных, пагранічных і чыгуначных войск, пры ўмове афіцыйнага азнаямлення юрыдычнай ці фізічнай асобы, якой перадаецца каштоўнасць, з патрабаваннямі, выкладзенымі ў ахоўным абавязацельстве.

Захавальнікамі рухомых матэрыяльных і эталонаў духоўных фіксаваных каштоўнасцей, якія належаць дзяржаве, зяўляюцца на правах валодання дзяржаўныя арганізацыі захавання каштоўнасцей (музеі, архівы, банк звестак і інш.).

Артыкул 79. Прымусовае пазбаўленне правоў уласнікаў і карыстальнікаў каштоўнасцей (канфіскацыя)

Уласнік або карыстальнік каштоўнасці поўнасцю або часткова прымусова пазбаўляецца правоў уласнасці на каштоўнасць або карыстання ёю за невыкананне патрабаванняў ахоўнага абавязацельства або ў выпадку яго адмовы ад падпісання ахоўнага абавязацельства. Поўнае або частковае пазбаўленне правоў уласнасці або карыстання, а таксама звязаныя з гэтым выплата грашовай або прадстаўленне іншай кампенсацыі ажыццяўляюцца толькі па рашэнню суда.

Прымусовае пазбаўленне індывідуальнага ўласніка або карыстальніка каштоўнасці, калі яна зяўляецца месцам яго пастаяннага жыхарства, ажыццяўляецца з прадстаўленнем іншага жылля ва ўстаноўленым парадку.

Артыкул 80. Вызначэнне правоў уласнасці на каштоўнасці, якія на момант іх выяўлення або надання ім статусу каштоўнасці не маюць уласніка

Аднесеныя да каштоўнасцей абекты, прадметы або іншыя адметныя вынікі і сведчанні гістарычнага і духоўнага развіцця народа Беларусі, прадугледжаныя пунктам 2 артыкула 13 дадзенага Закона, перадаюцца ва ўласнасць:

1. Нерухомыя матэрыяльныя:

а) калі знаходзяцца ў складзе або на тэрыторыі абекта (ансамбля, комплексу, якому ўжо нададзены статус каштоўнасці, - яго ўласніку;

б) у астатніх выпадках - уласніку зямлі, на якой размешчана каштоўнасць.

Пры адмове юрыдычнай ці фізічнай асобы, якой у адпаведнасці з пунктам 1 гэтага артыкула перадаюцца правы ўласнасці на каштоўнасць, ад выканання абавязкаў па яе зберажэнню каштоўнасць перадаецца ў камунальную ўласнасць.

2. Рухомыя матэрыяльныя і эталоны духоўных фіксаваных каштоўнасцей:

а) калі выяўлены ў складзе або на тэрыторыі абекта (ансамбля, комплексу), якому нададзены статус каштоўнасці, і не ўтрымліваюць банкаўскіх актываў, - яго ўласніку;

б) у астатніх выпадках - дзяржаве з умовай захавання ў дзяржаўных музеях або архівах.

Уласнік прынятага пад ахову дзяржавы ў адпаведнасці з дадзеным Законам абекта, на тэрыторыі якога выяўлена матэрыяльная рухомая каштоўнасць, якая ўтрымлівае банкаўскія актывы, мае права выкупу яе, (або яе часткі) у дзяржаве з умовай утрымання набытку на месцы яго выяўлення.

3. Духоўныя фіксаваныя каштоўнасці - Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь.

Дзяржаўны орган (установа) або мясцовы выканаўчы і распарадчы орган мае права перадаваць уласнасць на каштоўнасць іншаму дзяржаўнаму органу (установе), накіроўваць на публічны продаж (аукцыён) або, калі продаж немагчымы, бясплатна перадаваць каштоўнасць ва ўласнасць іншай юрыдычнай ці фізічнай асобе, якая абавязваецца забяспечыць зберажэнне каштоўнасці ў адпаведнасці з дадзеным Законам.

Забараняецца перадаваць правы ўласнасці на каштоўнасць юрыдычнай ці фізічнай асобе, не здольнай ажыццяўляць свае абавязкі па яе ахове.

У парадку, прадугледжаным гэтым артыкулам, вызначаюцца таксама правы ўласнасці на каштоўнасці (эталоны каштоўнасцей), якіх прымусова пазбаўлены ўласнік у адпаведнасці з артыкулам 79 дадзенага Закона, а таксама на прадметы або абекты, звязаныя з каштоўнасцямі, вызначаныя ў артыкуле 43 дадзенага Закона.

У парадку, прадугледжаным гэтым артыкулам, вызначаюцца таксама правы ўласнасці на каштоўнасці (эталоны каштоўнасцей), якіх прымусова пазбаўлены ўласнік у адпаведнасці з артыкулам 79 дадзенага Закона, а таксама на прадметы або абекты, звязаныя з каштоўнасцямі, вызначаныя ў артыкуле 43 дадзенага Закона.

Артыкул 81. Вызначэнне правоў уласнасці на нанава выяўленыя, скрытыя раней матэрыяльныя абекты або прадметы, якія не набылі статусу каштоўнасці

1. Нерухомыя абекты, прадугледжаныя пунктам 2 артыкула 13 дадзенага Закона, але якія не зяўляюцца гісторыка-культурнымі каштоўнасцямі, паступаюць ва ўласнасць карыстальнікаў зямлі, на якой яны выяўлены.

2. Рухомыя прадметы, прадугледжаныя пунктам 2 артыкула 13 дадзенага Закона, але якія не зяўляюцца гісторыка-культурнымі каштоўнасцямі і не ўтрымліваюць банкаўскіх актываў, паступаюць ва ўласнасць:

а) уласнікаў каштоўнасцей - у выпадку, калі выяўлены ў складзе або на тэрыторыі гэтых каштоўнасцей;

б) юрыдычных ці фізічных асоб, якія фінансавалі навуковую

экспедыцыю, - у выпадку, калі яны выяўлены ў выніку прафессіянальнай навукова-даследчай дзейнасці і не вызначаны падпунктам “а” пункта 2 гэтага артыкула;

в) мясцовых дзяржаўных музееў або архіваў - у выпадку, калі інвестар навукова-даследчых работ адмаўляецца ад знаходак, выяўленых падчас аплачаных ім даследаванняў;

г) асоб, якія іх выявілі, - ва ўсіх астатніх выпадках.

РАЗДЗЕЛ V. ВЫКАРЫСТАННЕ І ЎТРЫМАННЕ КАШТОЎНАСЦЕЙ

Артыкул 82. Умовы выкарыстання каштоўнасцей

Усякае выкарыстанне каштоўнасцей магчыма толькі тады, калі гэта не пагражае захаванню каштоўнасці, не зніжае яе духоўных, эстэтычных і дакументальных вартасцей і калі выконваюцца прадугледжаныя законам і ахоўнымі абавязацельствамі ўмовы выкарыстання.

Забараняецца выкарыстанне каштоўнасцей у мэтах, якія звязаны з дзейнасцю ўзброеных сіл і ўнутраных войск.

У нерухомых каштоўнасцях і зонах іх аховы, памяшканнях, дзе ўтрымліваюцца рухомыя матэрыяльныя і эталоны фіксаваных духоўных каштоўнасцей, забараняецца вытворчасць, захаванне, утрыманне, размяшчэнне машын, механізмаў, рэчываў г.д., якія ствараюць пагрозу зберажэнню каштоўнасцей (дынасічныя і вібрацыйныя ўздзеянні, неспрыяльны тэмпературна-вільгасны рэжым, хімічнае, радыяцыйнае і механічнае забруджванне, выбуховую і пажарна-небяспечную абстаноўку). Забараняецца знаходжанне матэрыяльных і эталонаў фіксаваных духоўных каштоўнасцей на тэрыторыі воінскіх часцей і іншых узброеных фарміраванняў.

Артыкул 83. Абмежаванне выкарыстання каштоўнасцей не ў адпаведнасці з іх гісторыка-культурнай значнасцю

Выкарыстанне каштоўнасцей не ў адпаведнасці з іх гісторыка-культурнай значнасцю абмяжоўваецца шляхам перыядычнага ўтрымання з іх карыстальнікаў кампенсацыі за шкоду, што прычыняецца каштоўнасцям неадпаведным выкарыстаннем, і за абмежаванне ў сувязі з гэтым доступу да каштоўнасцей грамадскасці. Выкарыстанне каштоўнасцей па іх першапачатковаму прызначэнню не лічыцца неадпаведным выкарыстаннем у парадку, прадугледжаным артыкулам 91 дадзенага Закона.

Артыкул 84. Ахоўныя абавязацельствы

Для кожнай канкрэтнай матэрыяльнай каштоўнасці Камітэт па ахове гісторыка-культурнай спадчыны пры Міністэрстве культуры Рэспублікі Беларусь вызначаюцца дадатковыя да патрабаванняў дадзенага Закона індывідуальныя ўмовы ўтрымання і выкарыстання, парадак правядзення ўсякага віду звязаных з ёю работ, а таксама іншыя абмежаванні дзейнасці ўласнікаў і карыстальнікаў каштоўнасцей. Гэтыя патрабаванні, зафіксаваныя ў складзеных па ўстаноўленай форме ахоўных абавязацельствах, абавязковыя для выканання ўсімі юрыдычнымі і фізічнымі асобамі. Ахоўныя абавязацельствы падпісваюцца ўласнікамі каштоўнасцей.

Ахоўнае абавязацельства падпісваецца ўласнікам каштоўнасці не пазней, як у месячны тэрмін пасля яе набыцця

або ўключэння ў Дзяржаўгы спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.

Артыкул 85. Вызначэнне ўмоў арэнды каштоўнасцей

Асноўны змест дагавораў арэнды на каштоўнасці, вызначэнне вартасці арандаванай маёмасці, тэрміны, плата, адказнасць і правы арандатара на вынікі карыстання арандаванай каштоўнасцю і асобныя паляпшэнні гэтай маёмасці і г.д., змяненне, скасаванне, спыненне і працяг дагавораў арэнды каштоўнасцей вызначаюцца ў адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь “Аб арэндзе” і дадзеным Законам.

РАЗДЗЕЛ VI. ЭКАНАМІЧНАЕ ЗАБЕСПЯЧЭННЕ ДЗЕЙНАСЦІ ПА ЗБЕРАЖЭННЮ, АДНАЎЛЕННЮ І ПАМНАЖЭННЮ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ СПАДЧЫНЫ

Артыкул 86. Фінансаванне дзейнасці ў галіне аховы і зберажэння гісторыка-культурнай спадчыны

Фінансаванне дзейнасці ў галіне аховы і зберажэння гісторыка-культурнай спадчыны ажыццяўляецца за кошт дзяржаўных выдаткаў, сродкаў уласнікаў ці карыстальнікаў каштоўнасцей, а таксама сродкаў, якія спаганяюцца з парушальнікаў рэжыму ўтрымання каштоўнасцей і патрабаванняў дадзенага Закона і іншых сродкаў, што паступаюць на законных падставах.

Артыкул 87. Сродкі, якія выдаткоўваюцца Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь і мясцовымі органамі выканаўчай улады

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь з дзяржаўнага бюджэту штогод выдаткоўвае сродкі на забеспячэнне дзейнасці па ўліку, ахове, зберажэнню гісторыка-культурнай спадчыны, кансервацыі, рэстаўрацыі, адбудове матэрыяльных і заахвочванню захавання і развіцця духоўных каштоўнасцей і забяспечвае іх фондамі на матэрыяльныя рэсурсы.

Памеры выдаткаў, якія дадаткова выдзяляюцца на гэтыя мэты з абласных, раённых, гарадскіх бюджэтаў, вызначаюцца мясцовымі Саветамі дэпутатаў.

За кошт прадугледжаных у гэтым артыкуле сродкаў Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь і органы вывканаўчай улады на месцах могуць фінансаваць мерапрыемствы па зберажэнню і аднаўленню любых каштоўнасцей або на чыёй тэрыторыі яны знаходзяцца.

Артыкул 88. Фонд аховы, зберажэння і аднаўлення гісторыка-культурнай спадчыны народа Беларусі

Фонд аховы, зберажэння і аднаўлення гісторыка-культурнай спадчыны народа Беларусі існуе пры Камітэт па ахове гісторыка-культурнай спадчыны пры Міністэрстве культуры Рэспублікі Беларусь і зўляецца мэтавым фондам. Сродкі фонду аховы спадчыны складаюцца:

1) з добраахвотных ахвяраванняў, якія зроблены любымі юрыдычнымі і фізічнымі асобамі, у тым ліку і замежнымі;

2) з адлічэнняў ад прыбыткаў, атрыманых пры выкарыстанні гісторыка-культурных каштоўнасцей у камерцыйных мэтах і ў выніку дзейнасці, якая непасрэдна ўздзейнічае на каштоўнасці, якія вызначаны адпаведна артыкуламі 90 і 91 дадзенага Закона;

3) з кампенсацый і штрафаў, якія спаганяюцца за дзейнасць, якая прам ці ўскосна шкодзіць гісторыка-культурным каштоўнасцям, за абмежаванне доступу насельніцтва да каштоўнасцей або за парушэнне рэжымаў зон аховы нерухомых матэрыяльных каштоўнасцей.

Артыкул 89. Выкарыстанне сродкаў Фонду аховы спадчыны

Сродкі Фонду аховы спадчыны могуць выкарыстоўвацца толькі ў адпаведнасці з яго мэтамі:

1) на пэўныя мерапрыемствы і праграмы, калі такія абумоўлены пры ахвяраванні сродкаў любымі юрыдычнымі і фізічнымі асобамі (у тым ліку і замежнымі);

2) на мэты, якія вызначаюцца Камітэт па ахове гісторыка-культурнай спадчыны пры Міністэрстве культуры Рэспублікі Беларусь па прадстаўленню Навукова-метадычнай рады, у тым ліку на выплату ўзнагарод, прадугледжаных артыкулам 17 дадзенага Закона, калі паступленні не звязаны ні з якімі дадатковымі ўмовамі.

Артыкул 90. Камерцыйная дзейнасць

Камерцыйная дзейнасць, якая аказвае непасрэднае ўздзеянне на каштоўнасць або зоны яе аховы, не можа ажыццяўляцца без пісьмовага пагаднення з уласнікам або карыстальнікам каштоўнасці. Названае пагадненне павінна быць узгоднена з Камітэт па ахове гісторыка-культурнай спадчыны пры Міністэрстве культуры Рэспублікі Беларусь.

Юрыдычныя або фізічныя асобы, што ажыццяўляюць дзейнасць абумоўленую такімі пагадненнямі, абавязаны штогод рабіць адлічэнні ў Фонд аховы спадчыны. Памеры такіх адлічэнняў павінны складаць пяць працэнтаў ад прыбытку, атры-манага ад юрыдычных і фізічных асоб, і двадцать пяць працэнтаў ад прыбытку, атрыманага ад замежных юрыдычных і фізічных асоб. Названыя адлічэнні пераводзяцца ў тых грашовых аддзінках, у якіх атрыманы прыбытак.

Артыкул 91. Парадак вызначэння кампенсацыі за шкоду, прычыненую каштоўнасці ці зонам яе аховы, або за неадпаведнае яе ўтрыманне

У выпадку, калі юрыдычныя ці фізічныя асобы, што ажыццяўляюць дзейнасць, якая павінна быць абмежавана або поўнасцю спынена адпаведна артыкулам 33, 34 і 83 дадзенага Закона, не маюць магчымасці абмежаваць або спыніць яе ці па іншых прычынах адмаўляюцца зрабіць гэта, яны павінны ў парадку, кампенсацыі, за прычыняемую шкоду адлічваць да пяці працэнтаў свайго прыбытку ў Фонд аховы спадчыны. Калі юрыдычныя ці фізічныя асобы, якія не могуць, або адмаўляюцца прыпыніць названую дзейнасць, не ажыццяўляюць камерцыйнай дзейнасці, звязанай з атрыманнем прыбытку, яны павінны штомесячна пералічваць у Фонд аховы спадчыны фіксаваную суму кампенсацыі за шкоду, прычыняемую гісторыка-культурнай спадчыне.

Канкрэтны працэнт адлічэнняў або фіксаваная сума кампенсацыі ўстанаўліваецца Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь па прадстаўленню Камітэт па ахове гісторыка-культурнай спадчыны пры Міністэрстве культуры Рэспублікі Беларусь.

Артыкул 92. Фінансаванне работ, якія датычацца каштоўнасцей

Пры праектаванні і ажыццяўленні земляных, будаўнічых, меліярацыйных і іншых работ, якія датычацца матэрыяльных нерухомых або ўвасобленых духоўных каштоўнасцей, могуць выклікаць іх страту, перанос ці ствараць пагрозу іх існаванню або пагаршаюць тэхнічны стан, усе работы па папярэдняму даследаванню гэтых каштоўнасцей, іх поўнай фіксацыі, археалагічных раскопках, разборцы, пераносу, зборцы, аднаўленню, а таксама мерапрыемствы па забеспячэнню ўмоў, патрэбных для захавання каштоўнасцей, ажыццяўляюцца за кошт сродкаў юрыдычных ці фізічных асоб (заказчыкаў), зацікаўленых у правядзенні гаспадарчых работ, і забяспечваюцца імі ўсімі неабходнымі матэрыяльна-тэхнічнымі рэсурсамі.

Праектна-каштарысная дакументацыя на правядзенне прадугледжаных у частцы першай гэтага артыкула гаспадарчых работ павінна ўтрымліваць асобны раздзел аб мерапрыемствах па даследаванню і зберажэнню каштоўнасцей.

Артыкул 93. Фінансаванне мерапрыемстваў па зберажэнню каштоўнасцей

Мерапрыемствы па зберажэнню каштоўнасцей, якія прадугледжаны ў ахоўных абавязацельствах, ажыццяўляюцца за кошт сродкаў іх уласнікаў ці карыстальнікаў.

 

РАЗДЗЕЛ VП. АДКАЗНАСЦЬ ЗА ПАРУШЭННІ ЗАКАНАДАЎСТВА АБ АХОВЕ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ СПАДЧЫНЫ

Артыкул 94. Адказнасць за парушэнні заканадаўства аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны

За невыкананне абавязкаў па ахове, выкарыстанню, уліку, рэстаўрацыі і даследаванню гісторыка-культурнай спадчыны, парушэнне рэжыму ўтрымання ахоўных зон, знішчэнне (стварэнне пагрозы знішчэння), прычыненне шкоды (стварэнне пагрозы прычынення шкоды) каштоўнасцям, парушэнне правіл іх увозу і вывазу, а таксама за іншыя парушэнні заканадаўства аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны вінаватыя службовыя ці фізічныя асобы прыцягваюцца да крымінальнай, адміністрацыйнай, грамадзянска-прававой ці дысцыплінарнай адказнасці ў адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам.

Артыкул 95. Кампенсацыя шкоды, прычыненай каштоўнасцям або зонам аховы нерухомых матэрыяльных каштоўнасцей

За шкоду, прычыненую матэрыяльнай або эталону фіксаваных каштоўнасцей, або зоне аховы нерухомай матэрыяльнай каштоўнасці у выніку дзеянняў (бяздзейнасці), прадугледжваецца кампенсацыя за кошт вінаватай юрыдычнай ці фізічнай асобы ў адпаведнасці з грамадзянскім заканадаўствам Рэспублікі Беларусі і дадзеным Законам.

Памер кампенсацыі і ў пэўных выпадках перыядычнасць яе выплаты вызначаюцца судом з улікам заключэння Камітэт па ахове гісторыка-культурнай спадчыны пры Міністэрстве культуры Рэспублікі Беларусь. Усе сродкі, атрыманыя ў якасці кампенсацыі, павінны паступаць на рахунак Фонду аховы спадчыны.

Выплата кампенсацый за шкоду, якая прычынена каштоўнасці, не пазбаўляе ад прадугледжанай дзеючым заканадаўствам адміністрацыйнай ці крымінальнай адказнасці.

Артыкул 96. Пратакол аб парушэннях заканадаўства

Пратаколы аб парушэннях, якія прадугледжаны дадзеным Законам, складаюцца прадстаўнікамі Камітэт па ахове гісторыка-культурнай спадчыны пры Міністэрстве культуры Рэспублікі Беларусь, мясцовых органаў выканаўчай улады, а таксама супрацоўнікамі органаў унутраных спраў або мытнай службы. У складанні такіх дакументаў могуць прымаць удзел таксама прадстаўнікі адпаведных грамадскіх абяднанняў, якія ў сваіх статутах ставяць мэтай ажыццяўленне дзейнасці ў галіне аховы гісторыка-культурнай спадчыны.

Артыкул 97. Заключныя палажэнні

Патрабаванні гэтага раздзела распаўсюджваюцца на тыя ж крымінальныя або адміністрацыйныя правапарушэнні, якія ўчынены ў адносінах да абектаў, што ўзяты на ўлік часовы, а таксама да абектаў, абумоўленых у ахоўных абавязацельствах, уласная каштоўнасць якіх не гарантуе іх зберажэння ў адпаведнасці з дадзеным Законам.

Сродкі ад штрафаў і выпраўленчых работ паступаюць на адпаведныя рахункі Фонду аховы спадчыны.

РАЗДЗЕЛ VШ. МІЖНАРОДНЫЯ ДАГАВОРЫ

Артыкул 98. Суадносіны дадзенага Закона і міжнародных дагавораў Рэспублікі Беларусь

Дадзены Закон распрацаваны з улікам міжнародных пагадненняў, удзельніцай якіх зяўляецца Рэспубліка Беларусь.

Калі міжнародным дагаворам Рэспублікі Беларусь устаноўлены іншыя правілы, чым тыя, што змяшчаюцца ў гэтым Законе, прымяняюцца правілы міжнароднага дагавора.

[назад] [вверх]
Сайт управляется системой uCoz